КАТЭХІЗМ 
КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ 
 
 
 
 
1. Чалавек „адчынены” на Бога
І. Прага Бога 
ІІ. Шляхі, вядучыя да спазнаньня Бога 
ІІІ. Спазнаньне Бога паводле вучэньня Касьцёла 
IV. Як  гаварыць пра Бога? 
У скарачэньні 
2. Бог ідзе насустрач чалавеку 
2.1. Божае Аб‘яўленьне
І. Бог адчыняе свой „намер дабразычлівасьці”  
ІІ. Моманты Аб‘яўленьня  
Ад пачатку Бог дазваляе спазнаць Сябе  
Запавет з Ноем  
Бог выбірае Абрама 
Бог падрыхтоўвае Ізраіль як свой народ
ІІІ Ісус Хрыстос, „Пасьрэднік і Поўня ўсяго Аб‘яўленьня” 
(Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 2) 
Бог усё сказаў у Сваім Слове 
Ня будзе іншага аб‘яўленьня
У скарачэньні 
2. 2. Пераказ Божага Аб‘яўленьня
І. Апостольская традыцыя 
ІІ. Адносіны паміж традыцыяй і Сьвятым Пісаньнем. 
ІІІ. Вытлумачэнне пераказу веры 
Пераказ веры, давераны ўсяму Касьцёлу 
Настаўніцкае Праўленьне Касьцёла 
Дагматы веры 
Звышнатуральны сэнс веры 
Узрастаньне ў разуменьні веры 
 
У скарачэньні  
2.3. Сьвятое Пісаньне 

Хрыстос – адзінае Слова Сьвятога Пісаньня 
Натхненьне і праўда Сьвятога Пісаньня 
Сьвяты Дух, Тлумачальнік Пісаньня 
Разныя сэнсы Пісаньня 
Канон Сьвятога Пісаньня 
Стары Запавет... 
Новы Запавет...

Еднасць Старога і Новага Запаветаў  
Сьвятое Пісаньне ў жыцьці Касьцёла 

У скарачэньні 
 

"вярнуцца" 

І. Прага Бога 
355, 1701, 1718 
 27. Прага Бога ад пачатку існуе ў сэрцы чалавека, бо ён створаны праз Бога і для Бога. Бог няспынна  прыцягвае чалавека да Сябе, і толькі ў Богу чалавек знойдзе праўду ды шчасьце, якіх няспынна шукае: 
 Асаблівым сэнсам чалавечае годнасьці ёсьць пакліканьне чалавека ўдзельнічаць у жыцьці Бога. Чалавек ужо ад ягонага пачатку запрашаецца да размовы з Богам: бо існуе ён  толькі таму, што Бог стварыў яго з сваей любові ды з прычыны гэтае любові ўсьцяж ахоўвае.Сам чалавек тады зажыве ў поўні праўды, калі дабраахвотна спазнае гэтую любоў ды даверыцца свайму Стварыцелю. (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Gaudium et spes,19). 

843, 2566, 2095-2109 
 28. На працягу гісторыі  аж да нашых часоў людзі рознымі спосабамі выказвалі свае пошукі Бога - праз вераваньні, рэлігійныя акты (малітвы, ахвяры, культы, медытацыі). Апрача неадназначнасьцяў, якія яны могуць у сабе заключаць, гэтыя праявы так паўсюдныя, што чалавека можна назваць істотаю рэлігійнаю (Дз Ап 17, 26-28) . 

2123-2128 
 29. Але чалавек можа забыць пра гэтую „унутраную ды жыватворную злучнасьць з Богам” (Gaudium et spes,19), можа яе ня ўбачыць, ды ўпарта яе адкідваць. Прычыны гэтага могуць быць розныя (GS 19-21): бунт супраць прысутнасьці ў сьвеце зла, рэлігійная неадукаванасць, сучасныя клопаты ды багацьце (Мт 13,22), благі прыклад веруючых, варожыя для рэлігіі кірункі чалавечага мысленьня, урэшце схільнасьць грэшнага чалавека скрывацца са страху перад Богам (Быцьцё 3, 8-10) і ўцякаць ад Ягонага закліка (Іона 1,3).  
  
398, 2567, 845 
 30. „Няхай радуецца сэрца шукаючых Госпада” (Пс 105,3). Нават калі чалавек можа забыць пра Бога ці адкінуць Яго, Бог не перастае клікаць кожнага чалавека, каб шукаў Яго ды такім чынам знайшоў жыцьцё і шчасьце. Такія пошукі патрабуюць ад чалавека вялікіх  намаганьняў розуму, правае волі, „шчырага сэрца”,   368 

а таксама сьвядоцтваў  іншых людзей, якія вучылі б яго шукаць Бога. 
 Як вялікі Ты, Госпадзе, ды годны  хвалы. Цудоўная Твая сіла, і ніхто не змерыць Тваей Мудрасьці. Хваліць Цябе прагне чалавек, тая частка Твайго стварэньня, што вызнае сваю сьмяротнасьць; і сьвядоцтва свайго грэху ды доказ таго, што Ты супраціўляешся пыхлівым. Аднак жа гэтая частка Твайго стварэньня прагне хваліць Цябе. Ты сам чыніш, што яна знаходзіць супакой у выхваленьні Цябе. Ты стварыў нас  для Сябе, і неспакойнае сэрца нашае, пакуль не супачне ў Табе. (Сьв. Аўгусьцін, Споведзь, І, 1, 1) 
 
"вярнуцца" 



ІІ. Шляхі, вядучыя да спазнаньня Бога 

 31. Чалавек, створаны на падабенства Бога, пакліканы спазнаваць ды любіць Яго, калі шукае Бога, знаходзіць нейкія „шляхі”, вядучыя да спазнаньня Яго. Называюць іх таксама „доказамі існаваньня Бога”, аднак жа справа тут не ў доказах, быццам у натураведаньні, але ў „злучных ды ўпэўняючых аргументах”, якія дазваляюць дасягнуць сапраўднае пэўнасьці. 
 Пунктам, з якога выходзяць тыя шляхі, вядучыя да Бога, ёсьць стварэньне: сьвет матэрыяльны і чалавечая асоба. 
54, 337 
 32. Сьвет: выходзячы з руху і станаўлення, прыгоднасьці, парадку і прыгожасьці сьвету, магчыма спазнаць Бога як першапрычыну і мэту сусьвету (Рым 1, 19-20; Дз Ап 14, 15.17; 17, 27-28; Мудр 13, 1-9). 
 Запытай прыгожасць зямлі, мора, паветра, што плыве і распасьціраецца; запытайся прыгажосьці неба... Запытайся ўсяго, што існуе. Усё адкажа табе: паглядзі, як гэта прыгожа. Прыгажосьць гэтая ёсьць быццам вызнаньне. Хто стварыў усю гэтую прыгажосьць, што належыць зменам, як толькі не Прыгожы, які ніякім зменам не належыць? (Сьв. Аўгусьцін, Казаньні, 241, 2) 

2500, 1730 
 33. Чалавек: пытаецца ў сябе аб існаваньні Бога праз свае адчыненьне  праўдзе і прыгажосьці, праз маральнасьць, свабоду і голас сумленьня, праз свае імкненьні  да 
Бясконцасьці і шчасьця. У гэтым шматбаковым адчыненьні ён бачыць прыкметы сваей душы. „Зерне вечнасьці, якое ён нясе ў сабе, ня зводзіцца толькі да матэрыі (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Gaudium et spes, 18, гл. 14) - яго душа можа мець зачатак толькі ў Богу. 
 1776 

1703 

366 
 34. Сьвет і чалавек сьведчаць аб тым, што ня маюць самі ў сабе ні сваей першапрычыны, ні сваей астатняе мэты, але ўдзельнічаюць у Быцьці, якое ня мае ні пачатку, ні канца. Такім чынам, гэтымі рознымі „шляхамі” чалавек можа дайсьці да спазнаньня існаваньня рэчаіснасьці, якая з‘яўляецца першай крыніцай ды астатняй мэтаю ўсяго, „ каторую ўсе называюць Богам” (Сьв. Хама Аквінскі, Збор багаслоўя, І, 2, 3).  199 
50 
 35. Магчымасьці чалавека дазваляюць яму спазнаваць існаваньне Бога - Асобы. Але каб чалавек мог прыблізіцца да Яго, Бог захацеў аб‘явіць Сябе і даць ласку на здольнасьць прыняць гэтае аб‘яўленьне з верай. Аднак жа доказы існаваньня Бога могуць падрыхтаваць чалавека да веры і дапамагчы яму сцьвердзіць, што вера не супраціўляецца чалавечаму розуму.        159 
 
 
 

"вярнуцца" 


ІІІ. Спазнаньне Бога паводле вучэньня Касьцёла 

 36. „Сьвятая Маці Царква падтрымлівае ды навучае, што натуральным сьвятлом чалавечага розуму магчыма па створаных рэчах пэўна спазнаць Бога - зачатак і мэту ўсіх рэчаў” (Сабор Ваціканскі І, канстытуцыя Dei Filius, 2; Канон І пра Аб‘яўленьне; Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum, 6). Без гэтае здольнасьці чалавек ня мог бы прыняць Божага Аб‘яўленьня. Чалавек мае гэтую здольнасьць, бо ён створаны „на падабенства Бога” (Быцьцё 1,27).         355 
1960 
 37. У канкрэтных гістарычных умовах, у якіх знаходзіцца чалавек, сустракае ён аднак жа  розныя цяжкасьці ў спазнаньні Бога адным толькі розумам. 
 Чалавечы розум прынцыпова мог бы ўласнымі намаганнямі дайсьці да праўдзівага ды пэўнага пазнаньня адзінага Бога-Асобы, які праз свае Прадбачаньне сьцеражэ сьвет і кіруе ім, а таксама да натуралнага закона, які Створца запісаў у нашых душах. Паслядоўнае ды плённае выкарыстаньне з дапамогаю розуму гэтых прыродных здольнасьцяў на практыцы сустракае  многія перашкоды. Праўды пра Бога і пра адносіны паміж Богам і людзьмі абсалютна выходзяць з парадку рэчаў пачуцьцёвых, і, калі павінны выразіцца ў чынах і кшталтаваць жыцьцё, вымагаюць ад чалавека прысьвячэньня і адрачэньня. Але чалавечы розум у пошуку гэтых праўдаў сустракае цяжкасьці, узьнікаючыя з уплыву пачуццяў і ўяўленняў ды з злых схільнасьцяў, выкліканых першародным грахом. Такім чынам, людзі пытаюцца запэўніць сябе ў непраўдападобнасьці таго, чаго не хочуць палічыць за праўду. (Пій XI, энцыкліка Humani generis) 
2036 
 38. З гэтае прычыны чалавек патрабуе сьвятла Божага Аб‘яўленьня не толькі ў адносінах да таго, што перакрачае здольнасьці яго разуменьня, але таксама „каб нават рэлігійныя ды маральныя праўды, якія самі па сабе недаступныя для розуму, сучасна маглі быць спазнанымі праз ўсіх проста, пэўна і без дадатку памылковасьці. (Пій XI, энцыкліка Humani generis, Сабор Ваціканскі І, канстытуцыя Dei Filius, 2; Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei verbum, 6; Сьв. Фама Аквінскі, Сбор багаслоўя, І, 1, 1). 
 
 
 

"вярнуцца" 


IV. Як  гаварыць пра Бога? 

851 
 39. Абараняючы здольнасьць чалавечага розуму пазнаваць Бога, Касьцёл выказывае сваю веру ў тое, што магчыма пра Бога гаварыць усім людзям і з усімі людзьмі. Гэта перакананьне-аснова дыялогу Касьцёла з іншымі рэлігіямі, з філасофіяй і навукаю, а таксама з няверуючымі і атэістамі. 

 40. У сувязі з тым, што нашае пазнаньне Бога абмежаванае, абмежаваная таксама і нашая мова, якой мы гаворым пра Бога. Ня можам апісываць Бога інакш, як толькі паводле стварэньняў, пры тым згодна нашаму чалавечаму, абмежаванаму спосабу пазнаньня і мышленьня. 
213, 299 
 41. Усялякае стварэньне мае ў сабе нейкае падабенства да Бога, а асабліва чалавек, створаны на вобраз і падабенства Бога. Дык розныя дасканаласьці тварэнняў (іх праўдзівасць, дабрата, прыгажосьць) адлюстроўваюць бясконцую дасканаласьць Бога. Таму і мы можам акрэсьліць Яго на грунце дасканаласьці Ягоных тварэнняў, „бо па велічы і прыгажосьці стварэньняў праз падабенства пазнаем іх Створцу” (Мудр. 13,5). 

212, 300, 370 
 42. Бог перавышае ўсе стварэньні. Гэта значыць, што трэба няспынна ачышчаць нашу мову з усяго абмежаванага, вобразнага і нядасканала, каб ня блытаць з нашымі чалавечымі ўяўленнямі Бога „нявыказанага, нябачнага і неахопленага” (Анафора літургіі сьв. Яна Златавуста). Чалавечыя словы застаюцца заўсёды няпоўнымі перад таямніцаю Бога. 

 43. Гаворачы так пра Бога, нашая мова выражае свой чалавечы характар, але сапраўды адносіцца да самога Бога, калі і ня можа выразіць Яго ў Ягонай бязмернай прастаце. Трэба  памятаць, што „калі імкнемся ўказаць падабенства паміж Стварыцелем і стварэньнем, тады яшчэ больш аб‘яўляецца іх непадабенства” (Сабор Ляцеранскі IV, Пра Сьвятую Тройцу) і што „гаворачы пра Бога, ня можам сказаць, кім Ён ёсьць, але толькі, кім Ён не з‘яўляецца  ды якое месца ў адносінах да Яго    206 
маюць іншыя істоты”. (Сьв. Фама Аквінскі, Збор супраць паганаў, І, 30). 

"вярнуцца" 


У скарачэньні 

 44. Чалавек паводле сваей натуры і пакліканьня - істота рэлігійная. Выходзячы ад Бога ды імкнуўшыся да Яго, чалавек толькі тады жыве жыцьцём сапраўды чалавечым, калі свабодна жыве сваёй сувязьзю з Богам. 

 45. Чалавек створаны жыць у злучнасьці з Богам, у Ім знаходзіць сваё шчасьце. „Калі прытулюся да Цябе ўсім сабою, скончыцца ўсякае цярпеньне ды ўсякі смутак. Маё жыцьцё будзе жыцьцём сапраўдным, усё напоўненае Табою” (Сьв. Аўгусьцін, Споведзь, X, 28.39). 

 46. Прыслухоўваючыся да таго, што паведамляе тварэньне, і да голасу свайго сумленьня,чалавек можа дасягнуць упэўненасьці ў існаваньні Бога - Прычыны ды Мэты ўсяго. 

 47. Касьцёл навучае, што адзінага і сапраўднага Бога, нашага Стварыцеля ды Госпада магчыма пэўна пазнаць пасрэдніцтвам Ягоных спраў, з дапамогаю натуральнага сьвятла розуму. (Сабор Ваціканскі І, Канон І пра Аб‘яўленьне) 

 48. Можам сапраўдна акрэсьляць Бога, кіруючыся рознымі дасканаласьцямі стварэньняў, падобных да Бога бясконца дасканалага, нават калі наша абмежаваная мова ня можа вычарпаць Яго таямніцы. 

 49. „Стварэньне без Стварыцеля знішчаецца” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Gaudium et spes, 36). Таму веруючыя, заахвочаныя любоўю Хрыста, адчуваюць патрэбнасць несьці сьвятло жывога Бога тым, якія Яго ня ведаюць ці адкідываюць. 

"вярнуцца" 


2. Бог ідзе насустрач чалавеку 
36 
 50. З дапамогаю прыроднага розуму чалавек можа пэўна пазнаць Бога па Ягоных справах. Але існуе таксама іншы парадак пазнаньня, да каторага чалавек ня можа дайсьці ўласнымі намаганьнямі: гэта Божае Аб‘яўленьне. (Сабор Ваціканскі І, канстытуцыя Dei Filius, 4). Моцаю сваей ў паўнаце свабоднае пастановы Бог аб‘яўляецца ды ўдзяляецца чалавеку. Робіць гэта, аб‘яўляючы сваю таямніцу, свой  36 
намер дабразычлівасьці, каторы спрадвечна падрыхтаваў у Хрыстусе для дабра ўсіх людзей. Бог аб‘яўляе свай намер у поўнасьці, пасылаючы Свайго ўмілаванага Сына, нашага Госпада Ісуса Хрыста ды Духа Сьвятога. 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 


2.1. Божае Аб‘яўленьне 

І. Бог адчыняе свой „намер дабразычлівасьці” 
2823 
 51. „Спатрэбілася Богу ў Ягонай дабрыні і мудрасьці паказаць самаго Сябе ды аб‘явіць нам таямніцу сваёй волі, дзякуючы якой праз Хрыста, Уцелесьнянае Слова, людзі дасягаюць Айца ў Духу Сьвятым ды становяцца ўдзельнікамі Божай натуры” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei verbum, 2).      1996 

52. Бог, які жыве ў ”непрыступным сьвятле” (1 Цім 6,16), прагне ўдзяляць Свайго Божага жыцьця людзям, створаным свабодна праз Яго, каб у Сваім Адзіным Сыне ўчыніць іх усынаўлёнымі дзяцьмі (Эф 1, 4-5). Аб‘яўляючы Самога Сябе, Бог жадае даць людзям здольнасць адказаць Яму, спазнаваць Яго ды мілаваць вышэй за ўсё, да чаго яны здольныя самі па сабе. 
1953, 1950 
 53. Божы намер Аб‘яўленьня ажыццяўляецца адначасова „праз дзеяньні і словы, цесна звязаныя паміж сабой” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei verbum, 2), якія ўзаемна тлумачаць сябе. План гэты звязваецца з асабліваю „Божай педагогікай”. Бог паступова ўдзяляецца чалавеку, рыхтуе яго паступова прыняць наднатуральнае Аб‘яўленьне, Аб‘ектам якога ёсць Ён сам, ды каторае дасягне дасканаласьці ў Асобе і місіі Ўцелесьнянага Слова - Ісуса Хрыста. 
Сьвяты Ірэней з Ліёну шматкратна гаворыць пра гэтую Божую педагогіку, карыстаючыся вобразам узаемнага прызвычайваньня Бога і чалавека: „Слова Божае замяшкала ў чалавеку і сталася Сынам Чалавечым, каб прывучыць чалавека разумець Бога, а Бога прывучыць жыць у чалавеку, паводле волі  Айца.” (Adversus haereses, III,20,2; такжа ІІІ,17,1; IV, 12,4; IV,21,3). 
 
 
 

"вярнуцца" 



 

ІІ. Моманты Аб‘яўленьня 

Ад пачатку Бог дазваляе спазнаць Сябе 
32 
 54. „Бог, які праз Слова ўсё стварыў ды захаваў, дае людзям праз створаныя рэчы трывалае сьвядоцтва аб Сабе; пажадаўшы адчыніць дарогу да звышзямнога збаўленьня, аб‘явіў першым людзям Сябе ў самым пачатку”  (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei verbum, 3). Паклікаў іх да ўнутранага  з‘яднаньня з Сабою, апрануўшы іх бляскам ласкі ды справядлівасьці.        374 
397, 410 
 55. Гэтае Аб‘яўленьне не спынілася праз грэх першых айцоў. Сапраўды, Бог „пасля іх упадку ўзбудзіў у іх надзею збаўленьня праз абяцанне адкупленьня; няспынна схіляўся над усім чалавечым родам, каб усім, хто праз вытрываньне ў добрым шукае збаўленьня, даць жыцьцё вечнае” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei verbum, 3). 
Калі чалавек праз непаслухмянасьць страціў ласку Тваю, Ты не пакінуў яго пад уладаю сьмерці... Многа разоў Ты прапанаваў людзьям мір. (IV Анафора літургіі рымскай) 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Запавет з Ноем 
401, 1219 
 56. Калі грэх зьнішчыў еднасьць чалавечага роду, Бог накіроўваецца спачатку ратаваць чалавецтва праз кожную з яго частак. Прымірэньне з Ноем пасля патопу (Быцьцё 9,9) выражае прынцып Божага домабудавання для „народаў”, г.зн. людзей, згуртаваных „паводле сваіх краін ды моваў, паводле плямён ды народаў” (Быцьцё 10, 5; 10, 20-31). 

 57. Гэты касьмічны, сацыяльны і рэлігійны парадак мноства народаў (Дз.Ап. 17, 26-27) давераны Божым Прадбачаньнем апецы Анёлаў (Другазак. 4, 19; 32, 8), мае на ўвазе абмежаванне пыхлівасьці ўпаўшае людскасьці, якая - адзінагласна ў сваей нязгоднасьці (Мудр.10, 5) - хоча дасягнуць сваей еднасьці ў пабудове Вавілонскай вежы  (Быцьцё 11, 4-6). Аднак жа дзеля граху  (Рым. 1, 18-25), многабоства і ідалапакланеьне народа ўраз з ягонымі начальнікамі няспынна пагражаюць гэтаму часоваму домабудаванню праз паганскае скажэньне. 
674 
 58. Запавет з Ноем існуе, пакуль трывае час народаў (Лк. 21, 24), аж  да паўсюднага абвяшчэньня Евангельля. Біблія аддае пашану некаторым вялікім асобам, якія прыналежаць „народам”: „справядліваму Абелю”, каралю-сьвятару Мельхізэдэку (Быцьцё 14, 18), каторы ёсць правобразам Хрыста (Жыд. 7,3), ды „Ною, Даніілу, Іову” (Эз. 14,14). Такім чынам Сьвятое Пісаньне паказвае, якіх вышыняў сьвятасьці могуць дасягнуць тыя, якія жывуць паводле прымірэньня Ноя, чакаючы часоў, калі  2569 
Хрыстос „раскіданых дзяцей Божых збярэ ў адно” (Ян 11, 52). 

 
 
 

"вярнуцца" 


Бог выбірае Абрама 
145, 2570 
59. Каб сабраць у адно раскіданае чалавецтва, Бог выбірае Абрама, паклікаўшы яго выйсьці „з бацькаўшчыны ды дому айцоўскага” (Быцьцё 12, 1), каб учыніць яго Абрамам, г.зн. „айцом мноства народаў” (Быцьцё 17, 5): „У табе бласлаўлёныя будуць усе народы зямлі” (Быцьцё 12, 3; Гал. 3, 8). 
60, 762, 781 
60. Народ, паходжаны ад Абрама  будзе захавацелем дадзенага айцом абяцаньня  (Рым. 11, 28), пакліканым калісьці падрыхтаваць з‘яднанне ўсіх  дзяцей Божых у еднасьці Касьцёла (Ян 11, 52; 10, 16). Гэты народ будзе асновай, на якой атрымаюць развіцьцё паверыўшыя паганы (Рым. 11, 17-18. 24). 

61. Айцы, прарокі ды іншыя постаці Старога Тэстамэнту былі і будуць шанаваныя як сьвятыя  ва ўсіх  літургічных традыцыях Касьцёла. 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Бог падрыхтоўвае Ізраіль як свой народ 
2060, 2574 
 62. Пасля патрыярхаў Бог падрыхтаваў Ізраіль, ратуючы яго з егіпецкай няволі. Заключае з ім прымірэньне на Сынаі і праз Маісея дае яму свой Закон, каб народ прызнаў Яго ды служыў Яму як адзінаму сапраўднаму і жывому Богу, прадбачліваму Айцу ды справядліваму Суддзі,         1961 
а таксама каб чакаў абяцанага Збаўцу (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 3). 
204, 2801 
 63. Ізраіль з‘яўляецца сьвятарскім Народам Божым (Выхад 19, 6), які „носіць імя Госпада” (Другазак. 28,10). Гэта народ “першых, да продкаў якіх Пан Бог прамаўляў” (Рымская літургія, Паўсюдная малітва Вялікае Пятніцы), 
народ „старэйшых братоў” у веры Абрама.       839 

711, 1965 
 64. Праз прарокаў Бог утварае свой народ у надзеі збаўленьня, у чаканьні новага ды вечнага прымірэньня, прызначанага ўсім людзям (Ісая 2, 2-4), якое будзе выпісана ў іх сэрцах (Ерэмія 31, 31-34; Жыд. 10, 16). Прарокі абвяшчаюць канчатковае адкупленьне Народу Божага, ачышчэньне з усіх яго здрад (Эз. 36), збаўленьне, якое будзе агортваць усе народы (Ісая 49, 5-6; 53, 11). Аб гэтай надзеі будуць сьведчыць перш за ўсё ўбогія і пакорныя Госпаду (Сафонія 2, 3). Жывую надзею збаўленьня Ізраіля захаваюць сьвятыя жанчыны: Сара, Рэбэка, Рахіль, Мірыям, Дэбара, Ганна, Юдыта і Эсфір. Найдасканалейшым        489 
вобразам гэтай надзеі ёсць Марыя (Лк 1, 38). 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


ІІІ Ісус Хрыстос, „Пасьрэднік і Поўня ўсяго Аб‘яўленьня” 
(Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 2) 

Бог усё сказаў у Сваім Слове 
102 
 65. Хрыстос, Сын Божы, які стаўся чалавекам, ёсць адзіным, дасканалым і 

„Шматкратна ды шматвобразна прамаўляў некалі Бог да айцоў праз прарокаў, а ў тыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына” (Жыд 1, 1-2). 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Ня будзе іншага аб‘яўленьня 

 66. „Эканомія хрысьціянская, як новае ды канчатковае прымірэньне, ніколі не скончыцца, ды не належыць нам спадзявацца на новае паўсюднае аб‘яўленьне да хвалебнага прыйсьця нашага Пана, Ісуса Хрыста” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 4). Аднак жа, калі Аб‘яўленьне нават ужо скончылася, яно яшчэ цалкам не даступна нашаму разуменьню; заданьнем хрысьціянскае веры на працягу вякоў будзе паступовае  ўваходжанне ў ягонае значэньне.      94 
84 
 67. У гісторіі здараліся т.зв. асабістыя аб‘яўленьні, ды некаторыя з іх прызнаныя ўладаю Касьцёла. Але яны не прыналежаць залогу веры. Іх заданьне -не „палепшыць” і не „дапоўніць” канчатковае Хрыстусовае Аб‘яўленьне, але дапамагчы жыць больш поўна ў канкрэтнай гістарычнай хвіліне. Інтуіцыя вернікаў пад кіраваньнем Настаўніцкага Праўленьня Касьцёла ведае, як падзяляць і прымаць тое, што ў гэтых аб‘яўленьнях ёсьць сапраўды  заклікам Хрыстуса ці Яго сьвятых, накіраваным да Касьцёла. Хрысьціянская вера ня можа прыняць „аб‘яўленьні”, якія накіроўваюцца перавысіць ці папраўляць Аб‘яўленьне,  заканчэньнем якога ёсьць сам Хрыстос. Справа тут у некаторых нехрысьціянскіх рэлігіях, а таксама ў некаторых новых сектах, якія пабудаваны на такіх „аб‘яўленьнях”. 

  
 
  

"вярнуцца" 


У скарачэньні 

 68. Бог дзеля сваей любові аб‘явіўся  і ўдзяліўся чалавеку. Такім чынам прыносіць канчатковы ды шчодры адказ на пытаньні, якія ставіць сабе чалавек пра сэнс ды мэту свайго жыцьця. 

 69. Бог аб‘явіўся чалавеку, адчыняючы перад ім паступова сваю таямніцу праз дзеяньні  ды словы. 

 70. Апрача сьвядоцтва, якое Бог дае пра Сябе ў створаных рэчах, аб‘явіў Ён Сябе самога перад нашымі першымі бацькамі. Гаварыў да іх, а пасьля граху абяцаў ім збаўленьне (Быцьцё 3,15) ды запрапанаваў сваё прымірэньне. 

 71. Бог заключыў вечнае прымірэньне з Ноем і з усімі жывымі стварэньнямі (Быцьцё 9,16). Гэтае прымірэньне будзе дзейнічаць, пакуль існуе сьвет. 

 72. Бог выбраў Абрама і заключыў прымірэньне з ім ды з ягоным патомствам. Учыніў ад яго свой народ, катораму праз Маісея аб‘явіў свой Закон. Праз прарокаў падрыхтаваў гэты народ да прыняцьця  збаўленьня , прадназначанага  ўсёй людскасьці. 

 73. Бог аб‘явіўся ў поўні, паслаўшы свайго Сына, у якім устанавіў вечнае Прымірэньне. Сын з‘яўляецца канчатковым Словам Айца; ня будзе ўжо пасьля Яго іншага аб‘яўленьня. 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


2. 2. Пераказ Божага Аб‘яўленьня 
851 
 74. Бог „жадае, каб усе людзі былі збаўленыя ды спазналі праўду” (1 Цім. 2,4), г.зн. Ісуса Хрыста (Ян 14,6). Дык безумоўна трэба абвяшчаць Хрыста ўсім народам ды ўсім людзям, каб такім чынам Аб‘яўленьне дасягнула ўсіх канцоў зямлі. 
 Бог найласкавей пастанавіў, каб гэта, што аб‘явіў дзеля збаўленьня ўсіх народаў, было надалей захавана ў поўні  ды перададзена ўсім пакаленьням (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 7). 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


І. Апостольская традыцыя 

 75. „Хрыстос Госпад, у Каторым усё Аб‘яўленьне Найвышэйшага Бога знаходзіць сваё дапаўненьне, даручыў Апосталам, каб Евангельле, раней абяцанае праз прарокаў, Ім жа самім выкананае ды Яго ж вуснамі абвешчанае, занясьлі ўсім як крыніцу ўсякай выратавальнай праўды ды маральнай нормы,     171 
передаючы ўсім дары Божыя” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 7). 
  Прапаведваньне апостальскае... 
 76. Пераказ Евангельля, згодна з загадам Госпада, выконваецца двумя спосабамі: 
Моваю: праз пасрэдніцтва „Апостолаў, каторыя вуснамі, прыкладамі ды пастановамі перадалі тое, што атрымалі з вуснаў Хрыста, з Яго паводзін ды спраў, альбо тое, чаму навучыліся ад Духа Сьвятога” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 7). 
Пісаньнем: „гэтымі Апосталамі ды людзьмі з іх асяроддзя, каторыя  натхненыя Духам Сьвятым, пісьмова захавалі вестку аб  Збаўленьні (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 7). 

...працягнутая апостальскім пераемствам 
861 
 77. „Каб Евангельле захавалася назаўсёды ў Касьцёле ва ўсёй сваей паўнаце ды самабытнасьці, Апосталы пакінулі сваіх пераемнікаў, ім жа перадалі сваю настаўніцкую місію” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 7). Сапраўды, „апостольскае навучаньне, якое асабліва выказана ў натхнёных кнігах, павінна захавацца праз паступовы пераказ аж да сканчэньня вякоў” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8). 
174, 1124, 2651 
 78. Гэты жывы пераказ, зьдзейснены ў Духу Сьвятым, называецца Традыцыяй, у адрозненні ад Святога Пісаньня, з каторым яна аднак жа моцна звязваецца. Праз Традыцыю „Касьцёл у сваей навуцы, сваім жыцьці і кульце ўвекавечвае і пераказвае ўсім пакаленьням усё гэта, чым ёсць, усё гэта, у ва што верыць” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8). „Выказваньні Сьвятых Айцоў сьведчаць аб прысутнасці гэтай жыватворчай Традыцыі, багацьці каторай выліваюцца ў справы і жыццё Касьцёла, які верыць і моліцца.” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8). 
 
 79. Такім чынам, паведамленьне Айца, якое зьдзейсьніў Ён праз Сваё Слова ў Сьвятым Духу, застаецца прысутным ды актыўным у Касьцёле: „Бог, каторы некалі прамовіў, няспынна размаўляе з Нявестай Свайго ўмілаванага Сына, а Дух Сьвяты, праз Каторага жывы голас Евангельля гучыць у Касьцёле, ды праз Касьцёл у сьвеце ўводзіць вернікаў ва ўсялякую праўду ды спраўляе, што Хрыстовае слова багата ў іх прабывае” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8). 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


ІІ. Адносіны паміж традыцыяй і Сьвятым Пісаньнем. 

Супольная крыніца... 
 80. „Сьвятая Традыцыя ды Сьвятое Пісаньне моцна злучаюцца ды зьвязваюцца паміж сабою... узьнікаючы з той жа самай крыніцы, зьліваюцца якімсьці чынам у адно ды накіроўваюцца да той жа самай мэты” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 9). Традыцыя і Сьвятое Пісаньне спраўляюць прысутнасьць ды ажыццяўляюць у Касьцёле таямніцу Хрыста, які абяцаў застацца са сваімі „праз усе дні аж да сканчэньня веку” (Мт 28, 20). 

...два розныя спосабы пераказу 
 81. „Сьвятое Пісаньне - гэта Божая мова, з натхненьня Духа Сьвятога ўвасобленая праз тэкст. 
113 
Сьвятая Традыцыя перадае даверанае праз Хрыстуса ды Сьвятога Духа Апосталам Божае слова ў цэласьці іх пераемнікам, каб яны, натхнёныя Духам Праўды, верна гэтае слова ў сваім навучаньні захоўвалі, тлумачылі ды распаўсюджвалі.” 

 82. З гэтага вынікае, што Касьцёл, якому даверана перадача ды тлумачэнне Аб‘яўленьня „дасягае сваёй пэўнасьці адносна ўсіх аб‘яўленых спраў ня толькі праз само Сьвятое Пісаньне. Дык і Пісаньне, і Традыцыю трэба таксама прымаць у аднолькавай пашане ды мець у павазе.” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 9) 
 

Апостальская традыцыя і касьцёльныя традыцыі 
 83. Апостальская традыцыя, пра якую тут гаворым, паходзіць ад Апосталаў і перадае тое, што яны атрымалі з навукі і прыкладу Ісуса, ды тое, чаму навучыў іх Дух Сьвяты. Першае пакаленьне хрысьціянаў не мела яшчэ пісьмовага Новага Запавету; ды сам Новы Запавет сьведчыць аб працэсе жывой Традыцыі. 
1202, 2041, 2684 
 Ад апостальскай Традыцыі трэба адрозьніваць багаслоўскія „традыцыі” у законе, літургіі, пабожнасьці, якія сфарміраваліся на працягу стагоддзяў у памесных Касьцёлах. Гэтыя традыцыі з‘яўляюцца асаблівымі формамі, у якіх вялікая Традыцыя выказываецца адносна розных месцаў і часоў. У яе асьвятленьні яны могуць быць падтрымліваныя ці зьмененыя пад кіраўніцтвам Настаўніцкага Праўленьня Касьцёла. 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


ІІІ. Вытлумачэнне пераказу веры 

Пераказ веры, давераны ўсяму Касьцёлу 
857, 871 
 84. „Сьвяты пераказ” (1 Цім 6, 20; 2 Цім 1, 12-14) веры (depositum fidei), зьмешчаны ў Сьвятой Традыцыі і Сьвятым Пісаньні, давераны праз Апосталаў супольнасьці Касьцёла. „Прытрымліваючыся яго, увесь народ сьвяты ёсьць з‘яднаны са 
сваімі пастырамі і трывае няспынна ў навуцы Апосталаў, у братэрскай   2033 
супольнасьці, у ламаньні хлеба і ў малітве, так што адзначаецца 
асаблівая адзінадушнасьць настаяцеляў і вернікаў у захаваньні 
перададзенай веры, у яе выконваньні  і вызнаваньні” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 10). 
 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Настаўніцкае Праўленьне Касьцёла 
888-892, 2032-2040 
 85. „Абавязак сапраўднага вытлумачэньня Божага слова, напісанага ці перададзенага Традыцыяй, даверана выключна жывому Настаўніцкаму Праўленьню Касьцёла, якое мае ўладу ад імя Ісуса Хрыста” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 10), г. зн. біскупам у супольнасьці з пераемнікам Пятра, біскупам Рымскім. 

 86. „Гэтае Настаўніцкае Праўленьне не перавышае Божага слова, 
але служыць яму, навучаючы толькі таму, што было перададзена. Па Божаму 
загаду і з дапамогай Духа Сьвятога гэтае Праўленьне пабожна слухае Божага 688 
слова, сьвята сьцеражэ яго і верна тлумачыць і бярэ з гэтага аднаго пераказу 
веры ўсё, чаму  яно загадвае верыць як Богам аб‘яўленае,”. (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 10) 
 

 87. Памятаючы аб словах Хрыстуса, накіраваных 
да Апосталаў: „Хто вас слухае, Мяне слухае”      1548, 2037 
(Лк 10,16; Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 10); 
вернікі з паслухмянасьцю прымаюць навучаньні і ўказаньні, у розных формах перадаваныя ім праз пастыраў. 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Дагматы веры 

 88. Настаўніцкае Праўленьне Касьцёла ў поўні карыстаецца ўладай, атрыманай ад Хрыстуса, калі выказвае дагматы, г.зн. калі ў форме абавязуючай хрысьціянскі народ да неадступнай згоды ў веры, указвае праўды, змешчаныя ў Божым Аб‘яўленьні ці праўды, якія маюць з імі безумоўную сувязь. 
2625 
 89. Паміж нашым духоўным жыцьцём і дагматамі існуе прыродная сувязь. Дагматы - гэта сьвятло на дарозе нашай веры; асьвятляюць яе і даюць ёй пэўнасць. Ды наадварот, калі нашае жыцьцё ёсць правым, тады наш розум і нашае сэрца адчынены, каб прыняць сьвятло дагматаў веры (гл. Ян 8, 31-32). 
114, 158, 234 
 90. Узаемныя сувязі ды паслядоўнасць дагматаў зразумелыя ва ўсёй сукупнасьці Аб‘яўленьня таямніцы Хрыста (гл. Сабор Ваціканскі І, канстытуцыя Dei Filius, 4; Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Lumen gentium, 25). „Шматвобразнасьць іх сувязяў з прынцыпамі хрысьціянскай навукі адлюстроўвае тады іх парадак, г.зн. “іерархію” праўдаў каталіцкай навукі” (гл. Сабор Ваціканскі ІІ, дэкрэт Unitatis redintegratio, 11). 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Звышнатуральны сэнс веры 
737 
 91. Усе вернікі ўдзельнічаюць у зразуменьні і передаваньні аб‘яўленай праўды. Яны атрымалі памазаньне ад Сьвятога Духа, які іх навучае (гл. 1 Ян 2, 20.27) і вядзе да цэлай праўды (гл. Ян 16, 13). 

785 
 92. „Усе вернікі [іх супольнасць]... не могуць мыліцца ў веры і праяўляюць гэтую асаблівую сваю здольнасць праз звышнатуральны сэнс веры ўсяго народу, калі - ‘пачынаючы ад біскупаў аж да апошняга сьвецкага верніка‘ паказваюць сваю паўсюдную згоднасць адносна спраў веры і маральнасці” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Lumen gentium, 12). 
889 
 93. „Дзякуючы гэтаму пачуццю веры, узбуджанаму і падтрымліванаму праз Духа Праўды, Народ Божы на чале са сьвятым Настаўніцкім Праўленьнем ... неадхільна трывае ў веры, некалі дадзенай сьвятым; паглыбляецца ў яе з дапамогай справядлівага тлумачэння і больш дасканала ўжывае яе ў сваім жыцьці” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Lumen gentium, 12). 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Узрастаньне ў разуменьні веры 
66 
 94. Дзякуючы дапамозе Духа Сьвятога, разуменьне як сэнсу, так і слоў спадчыны веры можа ўзрастаць у жыцьці Касьцёла: 
2651 
- праз “назіраньне і даследваньне веруючымі, якія захоўваюць іх у сваім сэрцы” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8); справа асабліва ў “багаслоўскіх пошуках, якія ўглыбляюць спазнаньне праўды Аб‘яўленьня” ((Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Gaudium et Spes 62 § 7, гл. 44 § 2; канстытуцыя Dei Verbum 23,24; дэкрэт Unitatis redintegratio 4). 
 2038, 2518 
- праз “унутранае дасьведчанае разуменьне ўсяго духоўнага” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8) “Божыя словы і той, хто іх чытае, растуць сумесна” (Сьв. Рыгор Вялікі, Казанні да Езэкеля 1, 7, 8)); 

- праз казаньне тых, хто дзякуючы біскупскаму пераемніцтву атрымаў несумненны дар праўды” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8). 

95. “Дык відавочна, што Сьвятая Традыцыя, Сьвятое Пісаньне і Навучаньне Касьцёла, паводле прамудрай Божай рады так паміж сабою звязаныя і з‘яднаныя, што ні адно без другога, але ўсе разам, кожнае асаблівым чынам, праз дзейнічаньне адзінага Сьвятога Духа, рашуча прычыняюцца да збаўленьня душаў” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 10 § 3). 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


У скарачэньні 

 96. Тое, што Хрыстос даверыў апосталам, яны перадалі сваім казаньнем ці пісаньнямі, паводле натхненьня Духа Сьвятога, усім родам - аж да прыйсьця Хрыста ў хвале. 

 97. “Сьвятая Традыцыя і Сьвятое Пісаньне прадстаўляюць адзіны сьвяты задатак Божага Слова (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 10), у якім як у люстры, Касьцёл вандруючы назірае Бога, Крыніцу ўсіх сваіх багаццяў. 

 98. “У сваім навучаньні, сваім жыцці і сваім служэньні Касьцёл увекавечвае і перадае кожнаму роду ўсё тое, чым з‘яўляецца ён сам і ў ва што ён верыць” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8). 

 99. Дзякуючы свайму звышнатуральнаму пачуццю веры, Божы Люд у сваей агульнасці не перастае прымаць дар Божага Аб‘яўленьня, пранікаць у яго ўсё глыбей ды жыць ім усё паўней. 

 100. Абавязак аўтэнтычна тлумачыць Божае Слова давераны толькі аднаму Настаўніцкаму Праўленьню Касьцёла - папе і біскупам  у супольнасьці з ім. 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


2.3. Сьвятое Пісаньне 

І. Хрыстос - адзінае Слова Сьвятога Пісаньня 
 

65, 2763 
102. Праз усе словы Сьвятога Пісаньня Бог выпавядае толькі адзінае Слова: Сваё адзінае Слова, у якім Ён выяўляецца ва ўсёй паўнаце (Жыд. 1, 1-3).   426-429 
“Памятайце,што тое самае Божае Слова пашыраецца на ўсе кнігі, што тое самае Слова гучыць на вуснах усіх свяшчэннаслужыцеляў, Слова, якое было напачатку ў Бога, не патрабуе складоў, бо не залежыць ад часу.” (Сьв. Аўгусцін, Паясьнення Пслальмаў 103,4,1) 
1100, 1184, 1378 
103. Таму Касьцёл заўсёды шанаваў Сьвятое Пісаньне, таксама як шануе Цела Госпада. Не перастае паказваць вернікам Хлеб жыцьця, які бярэ ад трапезы Божага Слова і Цела Хрыста (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 24). 

104. У Сьвятым Пісаньні Касьцёл безупынна знаходзіць Сваё спажыўленьне і моц (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 24) бо бярэ з яго не толькі чалавечае слова, але і тое, чым яно сапраўды з‘яўляецца, - Божае Слова (Фэс 2,13). “У сьвятых кнігах Айцец, які ёсьць у небе, сустракаецца літасьціва са Сваімі дзяцьмі і вядзе зь імі размову” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 21). 
 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Натхненьне і праўда Сьвятога Пісаньня 

 105. Бог - аўтар Сьвятога Пісаньня. “Праўды, аб‘ўленыя праз Бога, заключаныя і выяўленыя ў Сьвятым Пісаньні, напісаны пад натхненьнем Сьвятога Духа. 
Сьвятая Маці Царква на падставе веры Апосталаў лічыць кнігі як Старога , так і Новага Запавету поўнасьцю, з усімі часткамі, за Сьвяшчэнныя і кананічныя, бо, напісаныя пад натхненьнем Сьвятога Духа, яны маюць аўтарам Бога і такімі засталі перададзеныя Касьцёлу (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 11). 

 106. Бог натхніў людзей - аўтараў Сьвяшчэнных кніг. “Для напісаньня Сьвяшчэнных кніг Бог выбраў людзей, якімі карыстаўся, ужываючы іх здольнасьці і сілы, каб, дзякуючы Яго дзеяньню ў іх і праз іх, яны самі, як сапраўдныя аўтары, пераказалі на пісьме ўсё тое, і толькі тое, што Ён хацеў” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 11). 
702 
 107. Натхнёныя кнігі навучаюць праўдзе. “Усё, што сьцвярджаюць натхнёныя аўтары, павінна лічыцца сьцверджаным праз Духа Сьвятога, а пасьлядоўна, павінна лічыцца, што біблійныя кнігі ўпэўнена, верна і без памылак навучаюць праўдзе, якая з Божай волі мусіць быць праз Сьвятое Пісаньне ўвасоблена дзеля нашага збаўленьня” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 11). 

 108. Хрысьціянская вера не з‘яўляецца аднак “рэлігіяй Кнігі”. Хрысьціянства - гэта рэлігія Слова Божага, “не напісанага, маўклівага, але Слова ўчалавечанага і жывога” (Сьв. Бэрнард, Казанні, 4, 11). Каб словы Сьвятога Пісаньня не заставаліся мёртвымі літарамі, трэба, каб Хрыстос, Вечнае Слова Бога Жывога, праз Духа Сьвятога “асьвяціў наш розум да разуменьня Пісаньня” (Лк 24,25). 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 


Сьвяты Дух, Тлумачальнік Пісаньня 

 109. У Сьвятым Пісаньні Бог прамаўляе да чалавека ў спосаб людскі. Каб добра тлумачыць Сьвятое Пісаньне, трэба зьвяртаць увагу на тое, што аўтары-людзі сапраўды хацелі сказаць, і што Бог хацеў нам паказаць праз іх словы (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 12 § 1). 

 110. З мэтай зразуменьня намераў Сьвятых аўтараў трэба ўлічваць акалічнасьці іх часу і культуры, літаратурныя жанры, характэрныя для даннай эпохі, а такасама тагачасныя спосабы мышленьня, казаньня і апавяданьня. “Бо інакш падаецца і выражаецца праўда у тэкстах гістарычных, прароцкіх, паэтычных ці ў іншыж відах мовы” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 12 § 2). 

 111. Але таму, што Сьвятое Пісаньне натхнёнае, існуе другі прынцып правільнага тлумачэньня, не меньш важны, чым папярэднія, і без якога Сьвятое Пісаньне было б мёртвай літарай: “Сьвятое Пісаньне належыць чытаць і тлумачыць у тым самым Духу, пад уплывам Якога яно было напісанае” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 12 § 3). 
ІІ Ваціканскі Сабор указвае на тры крытэрыя для тлумачэньня Святога Пісаньня ў адпаведнасьці з Духам, Які Яго натхніў (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 12 § 3): 
128 
 112. 1. Звяртаць увагу перад усім “на зьмест і адзінства ўсяго Сьвятога Пісаньня”. Бо як бы не адрозьніваліся кнігі, якія састаўляюць Сьвятое Пісаньне, аднак Яно адно з погляду на адзінства Божага замыслу, цэнтрам і сэрцам якога, адчыненым па выкананьню Ягонай Пасхі, з‘яўляецца Хрыстос (Лук 24, 25-27.44-46).  368 
“Сэрца (Пс 2,15) Хрыста азначае Сьвятое Пісаньне, якое дазваляе пазнаць Сэрца Хрыста. Перад мукай гэтае сэрца было зачынена, бо Сьвятое Пісаньне было неяснае. Яно адчынілася пасьля мукі, таму што тыя, якія Яго зараз разумеюць, ведаюць і адрозьніваюць, у які спосаб трэба інтэрпрэтаваць прароцтвы”. (Сьв. Хама Аквінскі, Паясьненне Псальмаў 21,11) 
81 
 113. 2. Потым: чытаць Сьвятое Пісаньне ў “жывой традыцыі ўсяго Касьцёла”. Паводле выказваньняў Айцоў Касьцёла “Сьвятое Пісаньне перш чытаецца ў сэрцы Касьцёла, чым на паперы”. Істотна, Касьцёл носіць у сваей традыцыі жывы ўспамін Божага слова, а Сьвяты Дух перадае яму духоўную інтэрпрэтацыю Сьвятога Пісаньня “паводле духоўнага сэнсу, які Дух дае Касьцёлу” (Арыген, Казанні к Сьвятарскай кнізе 5,5). 
90 
 114. 3. Мець на увазе “аналогію веры” (Рым 12, 6). Пад “аналогіяй веры” разумеем спаянасць праўдаў веры паміж сабою і у цэласным плане Аб‘яўлення. 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 


Разныя сэнсы Пісаньня 

 115. Паводле старажытнай традыцыі адрозніваюць два сэнсы Сьвятога Пісання: духоўны і літаральны. Сэнс духоўны раздзяляецца яшчэ на сэнс алегарычны, маральны і аналагічны. Глыбокая дапасаванасць гэтых чатырох сэнсаў забязпечвае ўсе багацце жывога чытання Сьвятога Пісаньня ў Касцёле. 

110 
 116. Сэнс літаральны гэта сэнс, які азначаюць словы Сьвятога Пісаньня і адкрывае эгзэгэза, якая грунтуецца на прынцыпах вернага паясьняння. “Усялякі сэнс Сьвятога Пісаньня павінен абапірацца на сэнсе літаральным” (Сьвяты Хама Аквінскі, Збор багаслоўя 1,1,10 ad 1). 
1101 
 117. Сэнс духоўны. З прычыны еднасці Божага замыслу, не толькі тэкст Сьвятога Пісаньня, але таксама падзеі і здарэнні, пра якія ў ім гаворыцца, могуць нешта азначаць. 
 № 1. Сэнс алегарычны. Мы можам дасягнуць глыбейшага зразумення падзей, спазнаючы іх значэнне у Хрысце. Напр. Пераход праз Чырвонае Мора азначае перамогу Хрыста, і тым самым хросту. (1 Кар 10,2) 
 № 2. Сэнс маральны. Здарэнні, пра каторыя гаворыць Сьвятое Пісаньне, павінны прывесці нас да правільных паводзінаў, Яны апісаныя “дзеля навучэння нас” (1 Кар 10,11, гл. Жыд 3-4.11). 
 № 3. Сэнс анагагічны. Мы можам бачыць некаторыя справы і здарэнні ў іх вечным значэнні; вядучым нас (гр. ???????????да нашай айчыны. Такім чынам Касьцёл на зямлі з‘яўляецца знакам нябеснага Ерусаліму (Гл. Адкр 21, 1 - 22, 5). 

 118. Сярэднявечны двуверш абагульняе значэнне гэтых чатырох сэнсаў: “Літаральны сэнс пераказвае падзеі, алегорыя вядзе да веры. Сэнс маральны гаворыць, што трэба рабіць, анагігія - куды імкнуцца.” 
94 
 119. “Заданьне эгзэгэтаў - працаваць паводле тых прынцыпаў над глыбейшым зразуменьнем і выясьненьнем сэнсу Сьвятога Пісаньня, каб дзякуючы дасьледаваньням мяркаваньне Касьцёла набывала сталасьці. Бо ўсё тое, што тычыцца спосабу інтэрпрэтаваньня Сьвятога Пісаньня, падлежыць абмеркаваньню Касьцёла, які мае ад Бога заданьне і пасланьне сьцерагчы і выясьняць Божае слова.” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 8.3).        113 
“Не верыў бы Евангэльлю, каліб не схіліў мяне да гэтага аўтарытэт Каталіцкага Касьцёла”. (Сьв. Аўгусцін, Супраць пасланьня маніхэя 5,6) 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Канон Сьвятога Пісаньня 
1117 
 120.  Менавіта апостальская традыцыя дазволіла Касьцёлу разпазнаць, якія Пісаньні павінны быць залічаны да сьвятых кніг. Іх поўны збор называецца канонам Сьвятога Пісаньня. Ён складаецца з 46 кніг Старога Запавету (45, калі Кнігу Ерэміі і Лямантацыі лічыць разам) і 27 кніг Новага Запавету. 
 
 

Стары Запавет... 
1093 
 121. ... гэта неадлучная частка Сьвятога Пісаньня. Ягоныя кнігі натхнёныя праз Бога і захоўвываюць трывалую вартасць (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 14), бо Стары Закон ніколі не быў скасаваны. 
702, 763 
 122. Істотна эканомія Старога Запавету была перад усім накіравана на падрыхтаваньне прыйсця Хрыста, Адкупіцеля Сусьвету. Хоць кнігі Сьарога Запавету змяшчаюць таксама “справы нядосаналыя і прамінаючыя”,     708 
сьведчаць а Боскай пэдагогіцы збаўчай любові Бога. 
“Знаходзяцца ў іх  узнёслыя навукі пра Бога, збаўчая мудрасць, 
што датычыцца жыцця чалавека і дзівосная скарбніца малітоўная,    2568 
у якіх, нарэшце, схаваная таямніца нашага збаўленьня” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 15). 

 123. Хрысціяне шануюць Стары Запавет як сапраўднае Божае слова. Касьцёл заўсюды з моцай супрацьстаяў ідэі адказу ад Старага Запавету на падставе таго, што Новы Запавет спыніў яго (Марцыянская ерэзыя). 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Новы Запавет... 
 124. “Божае слова, якое з‘яўляецца моцай Божай для збаўленьня кожнага веруючага, у пісаньнях Новага Запавету прысутнічае асаблівым спосабам і паказвае сваю моц” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 17). Гэтыя пісаньні пераказваюць нам канчатковую праўду Божага Аб‘яўленьня. Іх галоўны прадмет - Ісус Хрыстос, учалавечаны Божы Сын. Ягоныя справы, навучаньне, мука і ўваскрашэньне, а таксама нараджэньне Ягонага Касьцёла пад кіраўніцтвам Сьвятога Духа (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 20). 
515 
 125. Евангельле - сэрца ўсяго Касьцёла. “Бо яно з‘яўляецца галоўным сьведчаньнем жыцьця і навукі ўчалавечанага Слова, нашага Збаўцы” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 18). 
 

 126. У фармаваньні Евангельляў можна вылучыць тры этапы: 
 № 1. Жыцьцё і вучэньне Ісуса. Касьцёл станоўча сцвярджае, што чатыры Евангельлі “гістарычнасць якіх ён без ваганьня падтрымлівае, аддаюць верна тое, Іто Ісус - Божы Сын, жывучы пасярод людзей, для вечнага іх збаўленьня сапраўды дзейнічаў і чаму навучаў іх аж да дня, у якім быў узняты на неба”. 
76 
 № 2. Вусная традыцыя. “Гэта ўсё, іто Госпад рабіў, Апосталы пасля Яго ўнебаўшэсьця перадалі слухачам з паўнейшым разуменьнем, каторае атрымалі навучаны хвалебнымі падзеямі жыцьця Ісуса ды асьвечаны сьвятлом Духа Праўды”. 
76 
 № 3. Пісьмовы тэкст Евангельля. “Сьвятыя аўтары напісалі чатыры Евангельля, выбіраючы спасярод многіх звестак пераданых вусна ці пісьмова; змяшчаючы некаторыя справы сынтэтычна ці паясьняючы з улікам сытуацыі Касьцёлаў; урэшце захоўваючы форму апаведу, але заўсюды так, каб перадаць нам шчырую праўду пра Ісуса” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 19). 
1154 
 127. Чатырохевангельле займае ў Касьцёле ўнікальнае месца, аб чым сьведчыць пашана, якую аддае ёй літургія, і непараўнальны ўплыў, які мела яно на сьвятых: 
Няма такой навукі, якая была б лепшая, каштоўнейшая і вялічэйшая за тэкст Евангэльля. Разважайце і захоўвайце тое, чаму наш Госпад і Настаўнік вучыў праз свае словы і шьл чыніў сваімі справамі. (Сьв. Цезарыя Младшая, Да сьв. Рыхільды і сьв. Радэганды) 
2705 
Падчас маіх малітваў затрымліваюся перш за ўсё пры Евангэльлі; у ім знаходжу ўсё, чаго патрабуе мая бедная душа. Адкрываю ў ім усцяж новае сьвятло, скрыты містычны сэнс. (Сьв. Тэрэза з Лізье) 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Еднасць Старога і Новага Запаветаў 
1094 
 128. Касьцёл ужо ў апостальскія часы (Гл. 1 Кар 10,6.11; Жыд 10,1; 1 Пятр 3,21), а пасля няспынна ў сваей Традыцыі выясьняў еднасць Божага плану у двух Запаветах пасярэдніцтвам тыпалогіі. Яна распазнае ў Божых справах 
старазапаветных часоў правабразы таго, што Бог здзейсніў,     489 
калі надышла поўня часоў, у Асобе свайго уцелаўленага Сына. 

651 
 129. Такім чынам хрысціяне чытаюць Стары Запавет у сьвятле Хрыста, 
які памёр і змёртвыхпаўстаў. Гэтае тыпалогічнае чытаньне паказвае невычэрпны 
змест Старога Запавету. Яно не пазваляе забыць, што Стары Запавет 
захоўвае уласную вартасць Аб‘яўленьня, нанова пацверджанага    2055 
праз самаго нашага Госпада (гл. Мк 12, 29-31). 
У дадатак і Новы Запавет вымагае, каб яго чыталі ў сьвятле Старога Запавету. 
Няспынна рабіла так першае хрысціянскае настаўніцтва 
(гл. 1 Кар 5, 6-8; 10, 1-11). Паводле старажытнага 
сцьвярджэньня “Новы Запавет схаваны ў Старым,      1968 
ды Стары раскрываецца ў Новым” (Сьв. Аўгусцін, Гутаркі пра Сямікніжжа, 2,73) 

 130. Тыпалогія азначае дынамічнасць, якая накіроўваецца да выкананьня Божага плану, калі Бог будзе “ўсё ва ўсім” (1 Кар 15,28). Дык напр. пакліканьне патрыярхаў і Выхад з Егіпта не ўтрачваюць уласнай вартасьці ў Божым плане, таму што адначасова з‘яўляюцца яго прамежавымі этапамі. 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


Сьвятое Пісаньне ў жыцьці Касьцёла 

 131. “Настолькі вялікая крыецца ў слове Божым моц і магутнасць, што з‘яўляецца яно для Касьцёла апорай і жыцьцёвай сілай, а для дзяцей Касьцёла ўзмацненьнем веры, спажыўленьнем для душы ды чыстай і сталай крыніцай духоўнага жыцьця” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 21). “Вернікі Хрыстовыя павінны мець шырокі доступ да Сьвятога Пісаньня” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 22). 
94 
 132. Вывучэньне Сьвятога Пісаньня павінна быць душою сьвятога багалоўя. Такжа і служэнне словам, г. зн. пастырскае казаньне, катэхізацыя і ўсялякае хрысціянскае навучаньне, пасярод якога літургічная казань мае мець асаблівае месца, яно пасіляецца словам Пісаньня” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 24). 
2653, 1792 
 133. Касьцёл “настойліва і асабліва напамінае усім верным ... каб праз частае чытаньне Сьвятога Пісаньня набывалі “найвышэйшую вартасць спазнаньня Хрыста Ісуса” (Флп 3,8)”, бо “няведаньне Сьвятога Пісаньня ёсць няведаньне Ісуса” (сьв. Геранім)” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 25). 
 
 
 
 
 
 
  

"вярнуцца" 


У скарачэньні 

 134. “Цэлае сьвятое Пісаньне нэта адна кніга, ды гэтая адна кніга - Хрыстос, таму што цэлае Сьвятое Пісаньне гаворыць пра Хрыста і цэлае Сьвятое Пісаньне выконваецца ў Хрысце” (Гуга ад Сьв. Віктара, Каўчаг Наёвы 2,8). 

 135. “Сьвятое Пісаньне змяшчае Божае слова, а паколькі яно натхнёнае, ёсць сапраўды Божым словам” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 24). 

 136. Бог з‘яўляецца Аўтарам Сьвятога Пісаньня, таму што натхніў яго людскіх аўтараў; Ён дзейнічае ў іх ш праз іх. Такім чынам пераконвае нас, што іх нісаньні беспамылкова навучаюць нас збаўчай праўдзе. (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 11) 

 137. Аб‘ясьняньне натхнёных Пісаньняў мае перш за ўсё звяртаць увагу на тое, што Бог праз сьвятых аўтараў хоча аб‘явіць дзеля нашага збаўленьня. “Тое, што паходзіць ад Духа, не можа быць цэлкам зразумелым інакш як толькі праз дзейснаваньне гэтага ж Духа” (Арыгэн, Казаньні пра Выхад, 4,5). 

 138. Касьцёл прымае і шануе як натхнёныя 46 кніг Старога Запавету і 27 кніг Новага Запавету. 

 139. Чатырохевангельле займае галоўнае месца, таму што яго цэнтрам з‘яўляецца Ісус Хрыстос. 

 140. Еднасць двух Запаветаў узьнікае з еднасьці Божага замеру і Яго Аб‘яўленьня. Стары Запавет рыхтуе Новы, а Новы выконвае Стары. Запаветы гэтыя паясьняюцца ўзаемна; абодва сапраўды з‘яўляюцца Божым словам. 

 141. Касьцёл заўсёды шанаваў Божыя Пісаньні, таксама як Цела Гасподняе (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 21); Сьвятое Пісаньне і Цела Гасподняе жывяць усё хрысціянскае жыцьцё і кіруюць ім. “Тваё слова- сьветач стопам маім і сьвятло на маім шляху” (Пс 119,105, пар. Іс 50,4). 

3. Чалавек адказвае Богу. 

 142. Праз сваё Аб‘яўленьне “Бог нябачны ў бясконцай сваёй любові звяртаецца да людзей як да сяброў і размаўляе з імі, каб запрасіць іх да супольнасці з сабою і прыняць іх да яе” (Сабор Ваціканскі ІІ, канстытуцыя Dei Verbum 2).     1102 
Уласьцівы адказ на гэта - вера. 
 
 

3.1. Верую 
 
 
 
 
 

І. Паслухмянасьць веры 

 144. Быць паслухмяным у веры - гэта азначае свабодным спосабам падпарадкавацца пачутаму слову, таму што ягоная праўда гаранціравана Богам, каторы з‘яўляецца самой Праўдай. Узорам гэтай паслухмянасьці, якую прапануе нам Сьвятое Пісаньне, з‘яўляецца Абрагам. Дзева Марыя - гэта найдасканалейшае яго ўвасабленьне. 

Абрагам - “Айцец усіх веруючых” 
59, 2570 
 145. Пасланьне да Жыдоў, абвяшчаючы вялікую пахвалу веры продкаў, асабліва падкрэсьлівае веру Абрагама: “Праз веру той, якога назвалі Абрагамам, паслухаў (аказаў паслухмянасьць) Божага закліку, каб вырушыць да зямлі, каторую меў атрымаць у спадчыну. Выйшаў, не ведаючы, куды ідзе” (Жыд 11,8; пар. Быц 12, 1-4). Праз веру ён жыў як “іншаземец” і “пілігрым” на Абяцанай Зямлі (пар. Быц 23,4). Праз веру Сара атрымала моц зачаць абяцанага сына. Праз веру ўрэшце   489 
Абрагам згадзіўся скласьці ў ахвяру свайго адзінага сына (пар. Жыд 11,17). 
1819 
 146. Такім чынам, Абрагам ажыцьцяўляе акрэсьленьне веры, змешчанае ў Пасланьні да Жыдоў: “Вера... ёсць увасабленьне спадзяванага, упэўненасць у рэчах, якіх ня бачым” (Жыд 11,1). “Паверыў Абрагам Богу, і гэта палічана яму за праведнасць” (Рым 4,3; пар. Быц 15,6). Дзякуючы гэтай “моцнай веры” (Рым  4,20), Абрагам стаўся “айцом усіх веруючых” (Рым 4,11.18; пар. Быц 15,5). 
839 
 147. Стары Запавет багаты на сьвядоцтвы такой веры. Пасланьне да Жыдоў абвяшчае хвалу прыкладнай веры праайцоў, “засьведчаных у веры” (Жыд 11, 2.39).  Але “Бог прадбачыў аб нас нешта лепшае”: ласку веры ў Ягонага Сына Ісуса, “загадчыка і ажыцьцявіцеля веры” (Жыд 11,40; 12,2). 

Марыя - “блажэнна паверыўшая” 
494, 2617 
 148. Дзева Марыя дасканала ўвасабляе паслухмянасьць веры. Праз веру Марыя прымае Добрую Вестку і абяцаньне, якое прынёс Арханёл Гаўрыіл, веруючы, што “у Бога не застаецца бясьсільным ніводнае слова” (Лк 1,37; пар. Быц 18,14) і дае дазваленьне: “Вось я, служанка Божая; хай станецца мне па слову твайму” (Лк 1, 38). Елізавета вітае яе: “І бласлаўлёна паверыўшая; таму што збудзецца сказанае ёй ад Госпада” (Лк 1, 45). Дзеля гэтай веры ўсе роды называць яе будуць бласлаўлёнай (пар. Лк 1, 48). 
969 
 149. Праз усё Сваё жыцьцё і аж да апошняга Свайго выпрабаваньня (пар. Лк 2,35), калі Яе Сын Ісус памёр на Крыжы, Яе вера не пахіснулася. Марыя не перастала верыць у тое, што ў Бога не застанецца бясьсільным ніводнае слова”. Дзеля гэтага Касьцёл шануе ў Марыі самае чыстае здзяйсьненьне веры.     507, 829 

ІІ. Ведаю, каму я паверыў 

Верыць толькі ў Бога 

 150. Вера перш за ўсё азначае, што чалавек асабіста прыбягае да Бога; у той жа час яна ёсьць і неадлучна, - асабістая згода з усёй Богам аб‘яўленай Праўдай. Як асабістае з‘яднаньне з Богам і згода з Праўдай, Ім аб‘яўленай, 
хрысціянская вера адрозніваецца ад веры ў чалавечую асобу.     222 
Слушна і справядліва ў поўнасьці даверыцца Богу і абсалютна верыць таму, што Ён гаворыць. Такая вера ў адносінах да стварэньняў была б непраўдзівай і дарэмнай (гл. Іер 17, 5-6; Пс 40, 5; 146, 3-4). 

Верыць у Ісуса Хрыста, Сына Божага 

 151. Для хрысціяніна верыць у Бога неаддзельна азначае верыць у Таго, Каго Ён паслаў, “ва ўмілаванага Сына Яго, Катораму Ён спагадае” (Мк 1,11); Бог загадаў нам слухаць Яго (пар. Мк 9,7). Сам Госпад сказаў сваім вучням: “Верце ў Бога і ў Мяне верце” (Ін 14,1). Мы можам верыць у Ісуса Хрыста, 
таму што Ён сам - Бог, Слова Уцелаўлёнае:       424 
“Бога ніхто ніколі ня бачыў; Адзінародны Сын, 
прабываючы ў нетрах Айца, Ён аб‘явіў” (Ін 1,18). Паколькі Ён 
“бачыў Айца” (Ін 6,46), Ён адзін ведае Яго і можа аб‘явіць Яго (пар. Мт 11,27). 

Верыць у Духа Сьвятога 
243. 683 
 152. Немагчыма верыць у Ісуса Хрыста, не прыналежачы Яго Духу. Гэта Дух Сьвяты адкрывае людзям, Кім ёсьць Ісус. Бо “ніхто не можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі Духам Сьвятым” (1 Кар 12,3). “Дух усё пранізвае, і глыбіні Божыя (...) Божага ніхто не ведае, акрамя Духа Божага” (1 Кар 2,10-11). Адзін толькі Бог ведае Бога ў поўнасьці.Мы верым у Духа Сьвятога, бо Ён ёсьць Бог.    232 
Касьцёл не перастае вызнаваць сваю веру ў адзінага Бога, Айца, Сына і Духа Сьвятога. 
 
 
 
  
 


Катэхізм Каталіцкай Царквы
Царква 2000

Катехизис Католической Церкви

на беларусском языке. © Царква, 2000.