Парадак Святой Імшы
з народам
УСТУПНЫЯ АБРАДЫ
1. Калі збярэцца народ, святар з прыслугоўваючымі ідзе да алтара. У гэты час спяваецца спеў на ўваход. 2. Падышоўшы да алтара, святар разам з прыслугоўваючымі аддае яму належную пашану, пасля цалуе алтар і, калі прадпісана, акаджвае яго, потым з прыслугоўваючымі ідзе на сваё месца. Пасля заканчэння спеву на ўваход святар і вернікі, стоячы, робяць знак крыжа. Святар, павярнуўшыся тварам да людзей, гаворыць:
У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Людзі адказваюць:
Амэн.
Затым святар з разведзенымі рукамі вітае народ, гаворачы:
Ласка Пана нашага Езуса Хрыста і любоў Бога Айца, і еднасць у Духу Святым няхай будуць з усімі вамі.
Л.: І з духам тваім.
ДРУГІ СПОСАБ
С.: Ласка і супакой вам ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста.
Л.: Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста.
Альбо:
І з духам тваім.
ТРЭЦІ СПОСАБ
С.: Пан з вамі.
Л.: І з духам тваім.
Біскуп замест Пан з вамі ў гэтым першым вітанні гаворыць:
Супакой вам.
3. Святар альбо дыякан, ці хтосьці іншы, можа некалькімі словамі ўвесці вернікаў у літургію Імшы гэтага дня. Потым наступае чын пакаяння. Святар заахвочвае вернікаў да пакаяння:
Перапросім Бога за нашыя грахі, каб мы годна маглі скласці Найсвяцейшую Ахвяру.
Святар можа гэта зрабіць іншымі словамі.
Наступае кароткае маўчанне. Потым усе разам чыняць пакаянне:
Спавядаюся Богу усемагутнаму і вам, браты і сёстры, што зграшыў я вельмі думкаю, словам, учынкам і занядбаннем,
удараючы сябе ў грудзі, гавораць:
мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна.
Далей працягваюць:
Таму прашу Найсвяцейшую, заўсёды Панну Марыю, усіх Анёлаў і Святых, і вас, браты і сёстры, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага.
Святар просіць аб адпушчэнні грахоў:
Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны і, адпусціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцця вечнага.
Л.: Амэн.
ДРУГІ СПОСАБ
Святар заклікае вернікаў да пакаяння:
Перапросім Бога за нашыя грахі, каб мы годна маглі скласці Найсвяцейшую Ахвяру.
Настае кароткае маўчанне.
С.: Змілуйся над намі, Пане.
Л.: Бо зграшылі мы супраць Цябе.
С.: Акажы нам, Пане, сваю міласэрнасць.
Л.: І дай нам Тваё збаўленне.
Святар просіць аб адпушчэнні грахоў:
Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны і, адпусціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцця вечнага.
Л.: Амэн.
ТРЭЦІ СПОСАБ
Святар заклікае вернікаў да пакаяння:
Перапросім Бога за нашыя грахі, каб мы годна маглі скласці Найсвяцейшую Ахвяру.
Настае кароткае маўчанне.
С.: Пане, Ты пасланы аздаравіць скрушаных сэрцам: змілуйся над намі.
Л.: Пане, змілуйся над намі.
С.: Хрыстэ, Ты прыйшоў паклікаць грэшнікаў: змілуйся над намі.
Л.: Хрыстэ, змілуйся над намі.
С.: Пане, Ты сядзіш праваруч Айца, каб заступацца за нас: змілуйся над намі.
Л.: Пане, змілуйся над намі.
Потым настае святарскае разграшэнне:
Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны і, адпусціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцця вечнага.
Л.: Амэн.
4. Пасля гэтага гаворыцца Пане, змілуйся (Kyrie, eleison), калі яго не было ў папярэднім спосабе пакаяння.
С.: Пане, змілуйся над намі. Kyrie, eleison.
Л.: Пане, змілуйся над намі. Kyrie, eleison.
С.: Хрыстэ, змілуйся над намі. Christe, eleison.
Л.: Хрыстэ, змілуйся над намі. Christe, eleison.
С.: Пане, змілуйся над намі. Kyrie, eleison.
Л.: Пане, змілуйся над намі. Kyrie, eleison.
5. Калі прадпісана, спяваецца ці гаворыцца гімн:
Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча усемагутны. Пане, Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Пане Божа, Баранку Божы, Сыне Айца, Які адпускаеш грахі свету, змілуйся над намі. Які адпускаеш грахі свету, прымі маленне нашае. Які сядзіш праваруч Айца, змілуйся над намі. Бо толькі Ты святы, толькі Ты наш Пан, толькі Ты Найвышэйшы, Езу Хрыстэ, з Духам Святым ў хвале Бога Айца. Амэн.
6. Пасля заканчэння гімна святар, звёўшы рукі, гаворыць:
Молімся.
Усе разам са святаром пэўны час ціха моляцца. Потым святар з разведзенымі рукамі, гаворыць малітву, пасля заканчэння якой людзі адказваюць:
Амэн.
ЛІТУРГІЯ СЛОВА
7. Лектар ідзе да амбоны і чытае І-ае чытанне. Усе слухаюць, седзячы. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць:
Гэта слова Божае.
Дзякуем Пану Богу.
8. Псальміст альбо кантар чытае псальм. Люд паўтарае рэфрэн. 9. Потым, калі ёсць ІІ-ое чытанне, лектар чытае яго з амбоны. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць:
Гэта слова Божае.
Дзякуем Пану Богу.
10. Потым спяваецца Аллелюя альбо іншы спеў. 11. Калі ўжываецца кадзіла, то святар насыпае яго ў кадзільніцу. Потым дыякан, які будзе чытаць Евангелле, схіляецца перад святаром, ціха просячы благаславіць яго:
11. Калі ўжываецца кадзіла, то святар насыпае яго ў кадзільніцу. Потым дыякан, які будзе чытаць Евангелле, схіляецца перад святаром, ціха просячы благаславіць яго:
Благаславі мяне, ойча.
Святар ціха гаворыць:
Няхай Пан будзе ў сэрцы тваім і на вуснах тваіх, каб ты годна абвяшчаў Яго Евангелле.
У імя Айца і Сына, X і Духа Святога.
Дыякан адказвае:
Амэн.
Калі няма дыякана, святар, схіліўшыся перад алтаром, ціха гаворыць:
Усемагутны Божа, ачысці сэрца і вусны мае, каб я мог годна абвяшчаць Тваё Святое Евангелле.
12. Потым дыякан (святар) ідзе да амбоны. Калі гэта прынята, яго могуць суправаджаць міністранты з кадзілам і свечкамі.
Дыякан (святар) гаворыць:
Пан з вамі.
Людзі адказваюць:
І з духам тваім.
Дыякан (святар):
Чытанне Святога Евангелля паводле N.
Пасля гэтых слоў ён робіць знак крыжа на кнізе, на чале, на вуснах, на грудзях. Людзі адказваюць:
Хвала Табе, Пане.
Потым дыякан (святар) акаджвае кнігу (калі выкарыстоўваецца кадзіла) і чытае Евангелле.
13. Скончыўшы чытанне Евангелля, дыякан (святар) гаворыць:
Гэта Слова Пана.
Усе адказваюць:
Хвала Табе, Хрыстэ.
Пацалаваўшы кнігу, дыякан (святар) ціха гаворыць:
Словы Святога Евангелля няхай ачысцяць нас ад правінаў нашых.
14. Потым прамаўляецца гамілія, якая абавязкова павінна быць у кожную нядзелі і ў святы. Пажадана, каб гамілія была таксама і ў звычайныя дні.
15. Пасля гаміліі, калі прадпісана, адбываецца вызнанне веры.
Веру ў адзінага Бога, Айца усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу: праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба.
Ад наступных слоў і да слоў стаўся чалавекам усе схіляюць галаву.
І ўцелавіўся ад Духа Святога з Панны Марыі і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце; быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень змёртвыхпаўстаў паводле Пісання. І ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца. І зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, і Яго Валадарству не будзе канца. Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз Прарокаў. Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў і чакаю ўваскрашэння памерлых, і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн.
16. Затым адбываецца агульная малітва, г.зн. малітва вернікаў.
ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ ЛІТУРГІЯ
17. Пасля заканчэння літургіі слова міністрант размяшчае на алтары карпарал, пурыфікатар, келіх і імшал. У гэты час гучыць адпаведны спеў. 18. Вернікі могуць засведчыць свой удзел, прыносячы хлеб і віно для цэлебрацыі Эўхарыстыі альбо іншыя дары для патрэбаў Касцёла і бедных. 19. Святар, стоячы пры алтары, бярэ патэну з хлебам, і, крыху ўздымаючы яе над алтаром, ціха гаворыць:
Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету,
бо, дзякуючы Тваёй шчодрасці, мы атрымалі хлеб,
плод зямлі і працы рук людскіх,
ахвяруем яго Табе,
каб ён стаў для нас хлебам жыцця.
Потым святар ставіць патэну з хлебам на карпарал.
Калі няма спеву, святар можа гэтыя словы гаварыць уголас; у канцы людзі могуць адказаць:
Благаслаўлёны Ты, Божа, цяпер і навекі.
20. Дыякан альбо святар налівае ў келіх віно і крыху вады, ціха гаворачы:
Праз Таямніцу гэтай вады і віна
дай нам, Божа, удзел у Бостве Хрыста,
які прыняў нашую чалавечую натуру.
21. Потым святар бярэ келіх, і, крыху ўздымаючы яго над алтаром, ціха гаворыць:
Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету,
бо, дзякуючы Тваёй шчодрасці, мы атрымалі віно,
плод вінаграднай лазы і працы рук людскіх,
ахвяруем яго Табе,
каб яно стала для нас напоем духоўным.
Потым святар ставіць келіх на карпарал. Калі няма спеву, святар можа гэтыя словы гаварыць уголас; у канцы людзі могуць адказаць:
Благаслаўлёны Ты, Божа, цяпер і навекі.
22. Потым святар, нахіліўшыся, ціха гаворць:
Прымі, Пане Божа, нас, якія стаім перад Табою ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы, няхай наша Ахвяра, якую сёння складаем, будзе Табе даспадобы.
23. Калі ўжываецца кадзіла, святар акаджвае ахвярныя дары і алтар. Потым дыякан альбо міністрант акаджвае святара і людзей. 24. Потым святар, стоячы з боку алтара, абмывае рукі, ціха кажучы:
Абмый мяне, Пане, з віны маёй
і ачысці мяне ад граху майго.
25. Затым, стоячы па цэнтры алтара тварам да людзей, святар, разводзячы і зводзячы рукі, гаворыць:
Маліцеся, браты і сёстры,
каб маю і вашую Ахвяру
прыняў Бог Айцец усемагутны.
Няхай Пан Бог прыме Ахвяру з рук тваіх
на праслаўленне і хвалу імя Свайго,
а таксама на карысць нам
і ўсяму Касцёлу святому.
26. Потым святар, развёўшы рукі, чытае малітву над дарамі, у канцы якой людзі адказваюць:
Амэн.
ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ МАЛІТВА
27. Святар распачынае эўхарыстычную малітву. Развёўшы рукі, гаворыць:
Пан з вамі.
Людзі адказваюць:
І з духам тваім.
Святар, уздымаючы рукі, працягвае:
Угору сэрцы.
Л.: Узносім іх да Пана.
Святар з разведзенымі рукамі дадае:
Падзякуем Пану Богу нашаму.
Л.: Годна гэта і справядліва.
Святар з разведзенымі рукамі спявае альбо чытае прэфацыю. Прэфацыі пададзеныя на сс. 428-478. У канцы прэфацыі ён зводзіць рукі і разам з вернікамі спявае альбо гучным голасам гаворыць:
Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны,
Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй.
Гасанна на вышынях.
Благаслаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана.
Гасанна на вышынях.
28. Ва ўсіх Імшах, святару, які цэлебруе, дазваляецца спяваць тыя часткі эўхарыстычнай малітвы, якія могуць спявацца ў канцэлебраваных Імшах. У Першай эўхарыстычнай малітве, г.зн. у Рымскім каноне, можна прапусціць тыя часткі, якія узяты ў дужкі.
АБРАД КАМУНІІ
125. Святар, звёўшы рукі, гаворыць:
Памятаючы збавенныя запаведзі
і Божым настаўленнем навучаныя,
асмельваемся казаць:
У адпаведны перыяд:
У ПЕРЫЯД АДВЭНТУ
Бог так умілаваў нас, што спаслаў нам як Збавіцеля свайго Адзінароднага Сына, таму асмельваемся казаць:
У ПЕРЫЯД НАРАДЖЭННЯ ПАНА
Сын Божы стаўся чалавекам, каб мы маглі стаць дзецьмі Божымі, таму, поўныя ўдзячнасці, асмельваемся казаць:
У ПЕРЫЯД ВЯЛІКАГА ПОСТУ
Просім Айца нябеснага, каб адпусціў нам грахі і захаваў нас ад злога:
У ВЕЛІКОДНЫ ПЕРЫЯД
Называемся дзецьмі Божымі і імі з’яўляемся, таму асмельваемся казаць:
У ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД
Молімся да Айца нябеснага, як нас навучыў Езус Хрыстус:
Атрымалі мы Духа Святога, які нас учыніў дзецьмі Божымі, таму асмельваемся казаць:
ПРЫ ХРОСЦЕ ДЗЯЦЕЙ
Гэтыя ахрышчаныя дзеці будуць называць Пана Бога сваім Айцом. Таму ад іх імя молімся, як нас навучыў наш Пан:
У ІМШЫ ЗА СУЖЭНЦАЎ
Словамі Пана Езуса, які асвячае сужэнскую любоў, молімся да Айца нябеснага:
Разводзіць рукі і разам з народам працягвае:
Ойча наш, каторы ёсць у небе,
свяціся імя Тваё,
прыйдзі Валадарства Тваё,
будзь воля Твая,
як у небе, так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага
дай нам сёння,
і адпусці нам грахі нашы,
як і мы адпускаем вінаватым нашым,
і не ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.
126. З разведзенымі рукамі святар працягвае:
Просім Цябе, Пане, збаў нас ад усяго злога,
адары ласкава супакоем дні нашыя,
дапамажы нам у міласэрнасці Тваёй,
каб мы былі заўсёды вольныя ад граху
і, захаваныя ад усялякага неспакою,
чакалі спаўнення шчаслівай надзеі
і прыйсця Збавіцеля нашага Езуса Хрыста.
Зводзіць рукі.
Бо Тваё Валадарства
і моц, і хвала навекі.
127. Пасля, развёўшы рукі, святар гучным голасам гаворыць:
Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў Апосталам Тваім:
супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам.
Просім, не зважай на грахі нашыя,
але на веру Касцёла Твайго
і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй
адарыць яго супакоем і еднасцю,
які жывеш і валадарыш на вякі вечныя.
Амэн.
Зводзіць рукі.
Людзі адказваюць:
Амэн.
128. Святар разводзіць і зводзіць рукі, пры гэтым гаворачы:
Супакой Пана няхай заўсёды будзе з вамі.
Людзі адказваюць:
І з духам тваім.
129. Потым дыякан альбо святар гаворыць:
Перадайце бліжняму знак супакою.
Усе паводле мясцовага звычаю перадаюць адзін аднаму знак супакою і любові. Святар перадае знак супакою дыякану альбо міністранту.
130. Потым святар бярэ Гостыю, ламае яе над патэнай і часцінку апускае ў келіх, ціха гаворачы:
Гэтае паяднанне Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста няхай дапаможа нам, прымаючым Яго, дасягнуць жыцця вечнага.
131. У гэты час людзі спяваюць альбо гавораць:
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
адары нас супакоем.
Калі ламанне Хлеба працягваецца далей, гэты спеў можа паўтарацца некалькі разоў. Але заканчваецца ён словамі адары нас супакоем.
132. Затым святар, звёўшы рукі, ціха кажа:
Пане Езу Хрыстэ, Сыне Бога жывога,
Ты па волі Айца
пры садзеянні Духа Святога
праз сваю смерць даў жыццё свету:
праз гэтае Найсвяцейшае Цела і Кроў Тваю
вызвалі мяне ад усіх маіх правінаў і ад усяго злога.
Дай, каб я заўсёды трымаўся запаведзяў Тваіх
і не дапусці, каб я адышоў ад Цябе.
Альбо:
Пане Езу Хрыстэ,
няхай прыняцце Цела і Крыві Тваёй
не будзе мне на суд і асуджэнне,
але з міласэрнасці Тваёй
няхай беражэ і аздараўляе маю душу і цела.
133. Святар укленчвае, бярэ Гостыю і, трымаючы яе крыху ўзнятай над патэнаю, гаворыць:
Вось Баранак Божы, вось той, хто бярэ на сябе грахі свету.
Благаслаўлёныя пакліканыя на вячэру Ягоную.
Пане, я не варты,
каб Ты ўвайшоў да мяне,
але скажы толькі слова,
і ажыве душа мая.
134. Пасля гэтага святар ціха гаворыць:
Цела Хрыста няхай беражэ мяне на жыццё вечнае.
І з пашанаю прымае Цела Хрыста. Потым бярэ келіх і ціха гаворыць:
Кроў Хрыста няхай беражэ мяне на жыццё вечнае.
І з пашанаю прымае Кроў Хрыста.
135. Пасля гэтага бярэ патэну альбо цыборыюм, падыходзіць да тых, хто будзе прымаць Камунію, і, паказваючы кожнаму з іх крыху ўзнятую Гостыю, кажа:
Цела Хрыста.
Той, хто прымае Камунію, адказвае:
Амэн.
І прымае Камунію.
Гэтак жа робіць і дыякан, калі ён удзяляе Камунію.
136. Калі Святая Камунія ўдзяляецца ў дзвюх постацях, захоўваецца абрад, апісаны ў Агульных уводзінах.
137. Калі святар прымае Цела Хрыста, пачынаецца спеў на Камунію.
138. Калі ўдзяленне Камуніі скончыцца, святар (дыякан) пурыфікуе патэну над келіхам і сам келіх. Падчас пурыфікацыі святар ціха гаворыць:
Пане, тое, што мы вуснамі прынялі, няхай успрымем чыстай душою, каб сталася для нас з часовага дару лекам на жыццё вечнае.
139. Пасля гэтага святар можа вярнуцца да свайго месца. Пэўны час можна захоўваць маўчанне альбо спяваць ці чытаць рэчытатывам хвалебны псальм альбо іншы спеў.
140. Потым, стоячы каля свайго месца ці пры алтары, святар гаворыць:
Молімся.
Калі не было маўчання адразу пасля Камуніі, усе разам са святаром пэўны час ціха моляцца. Потым святар з разведзенымі рукамі гаворыць малітву пасля Камуніі, на заканчэнне якой людзі адказваюць:
Амэн.