БРЭВЯРЫЙ 
 
Малітва Каталіцкай Царквы
дадзены тэкст падаецца ў скарачэньні 
для выкарыстаньня вернікамі
 

Разьдзелы Брэвярыя: 

Прадпачынаньне  
Матуціна 

Гімны 
Псальмодыя 
Чытаньні 
Песня Захарыя 
Малітвы на завяршэньне
Нешпар 
Гімны 
Псальмодыя 
Чытаньні 
Песня Багародзіцы 
Малітвы на завяршэньне
Камплета 
Гімны 
Песня Сімяона 
Панядзелак 
Аўторак 
Серада 
Чацьвер 
Пятніца 
Субота 
Нядзеля
  "вярнуцца" 

Прадпачынанне 

Госпадзе, расчынi мае вусны. 
 I вусны мае будуць абвяшчаць Тваю хвалу. 

Антыфона на першы i трэцi тыдзень: Прыйдзiце, заспяваем Госпаду,* уск-лiкнем да Бога, цвярдынi нашага збаўлення, аллелюя. 

Антыфона на другi i чацвёрты тыдзень: Прыйдзiце, усклiкнем да Госпаду,* Пастыру свайго народа, аллелюя. 

Псальм   95 

Прыйдзiце, з радасцю заспяваем Госпаду,* 
Усклiкнем да цвярдынi нашага збаўлення. 
Станем прад Яго аблiччам з праслаўленнем,* 
З весялосцю спяваючы Яму песнi. 
Антыфона: 
Бо Госпад Бог вялiкi,* 
Велiчны Валадар па-над усiмi багамi. 
Трымае ў сваёй руццэ зямныя глыбiнi,* 
Вяршынi гор - Яго ўласнасць. 
Яму належыць мора, якое сам сатварыў* 
I зямля, якую зляпiлi Яго пальцы. 
Антыфона: 
Прыдзiце, праслаўляць Яго на твар упаўшы,* 
Укленчыўшы прад Госпадам, якi нас сатварыў. 
Ён нашым Богам, а мы народ Ягонай пашы,* 
Авечкi Яму падданыя. 
Антыфона: 
Пачуйце сёння Яго голас: + 
" Не рабiце сэрцы вашыя цвёрдымi,* 
Як у Мэрыбе, у дзень спакушэння на пустынi, 
Дзе Мяне спакушалi вашыя продкi,* 
Выпрабоўвалi Мяне i бачылi Мае справы. 
Антыфона: 
Сорак год мяне крыўдзiла гэтае пакаленне. + 
Сказаў Я: Сэрцы вашыя памыляюцца,* 
I маiх шляхо36ў не ведаеце. 
Прысягнуў у гневе,* 
Што не ўвойдуць ў Мой супакой". 
Антыфона: 
Хвала Айцу i Сыну, 
I Духу Святому.* 
Як было спрадвеку, цяпер i заўсёды,* 
I на вякi вечныя. Амэн. 
Антыфона: 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

Матуцiна 

Божа, да мяне з дапамогаю скiруйся, 
Госпадзе, паспяшы мне на ратунак. 
Хвала Айцу i Сыну, i Духу Святому, 
Як было спрадвеку, цяпер i заўсёды i на вякi вечныя. Амэн. 
Аллелюя. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

Гiмн 
Вiтай, дзень першы, светласцi пачатак, 
Дзень перамогi над панурым змрокам, 
Годны вяселля i пахвальных песен 
Вiтай, Дзень Пасхi. 

Прад узыходам Госпада пакуты 
Нашым правiнам сталi ў адкупленне; 
З Айцом яднае Хрыстос нас няверных 
Праз дрэва крыжа. 

I мы памерлi для грахоў i злобы, 
Жыцця аднову ў Хрысце знайшоўшы; 
Праз хрост паўстаўшы, надыйсцё чакаем 
Радасцi вечнай. 

Ягнец Гасподнi, уваскросшы Божа, 
Якi абмыў нас праз кроў, збавiў ласкай, 
Цябе ўсхваляем праз Тваё адзiнства 
З Айцом у Духу. Амэн. 
 

Гiмн 
Калi ўзыйшло ўжо сонца, 
Пакорна просiм Бога, 
Каб сёння нашы справы 
Збярог ад зла праз ласку. 

Каб паўстрымаў у мове, 
У спрэчках, злобных сварках, 
Збярог для нас Ён вочы 
Ад марнасных прагненняў. 

Нам захавай ад злобы 
У супакоi душы. 
Дай памяркоўнасць у ежы, 
Для цела дай нам сцiпласць. 

Каб прад заходам сонца, 
Калi час ночы прыйдзе 
Бяз бруду ў сэрцы сталi 
З падзякай прад Табою. 

Табе хвала, наш Ойча, 
Табе, адзiны Сыне 
I Духу ўсхваленнi 
У Маестаце Бога. Амэн. 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

Псальмодыя 

Першая антыфона: На свiтанку Цябе, Божа, шукаю,* каб моц Тваю ўбачыць. Аллелюя. 

Псальм   63,2-9 

Божа, мой Божа, Цябе шукаю* 
Душа мая Цябе прагне . 
          Цела маё па Табе сумуе,* 
          Бы вiльгацi прагне зямля сухая. 
Прыглядаюся да Цябе ў святынi,* 
Каб моц i хвалу Тваю ўбачыць. 
          Твая ласка па-над жыццё мае вартасць,* 
          Славяць Цябе мае вусны. 
Усхваляю Цябе я праз усё маё жыццё,* 
Узношу рукi, Тваё iмя пачуўшы. 
          Душа мая насычаецца,* 
          А вусны Цябе радасна славяць. 
Калi думаю аб Табе на маiм ложы,* 
Разважаю ў часе чуванняў. 
          Бо Ты мая дапамога,* 
          У ценi Тваiх крылаў радасна ўсклiкаю: 
" Да Цябе кiруецца душа мая,* 
Правiца Твая мне падтрымкай." 

Антыфона: На свiтанку Цябе, Божа, шукаю,* каб моц Тваю ўбачыць. Алле-люя. 

Антыфона: Тры юнакi ў вогненнай печы,* спяваючы ўсхвалялi Бога:* Даб-раслаўлёны Ты, Божа. Аллелюя. 

Песня   Дн 3,57-88.56 

Дабраславiце Госпада ўсе Ягоныя справы,* 
Слаўце Яго i ў вяках узвялiчвайце. 
Дабраславiце Госпада Ягоныя анёлы,* 
Дабраславiце Госпада нябёсы. 
Дабраславiце Госпада ўсялякiя паднябесныя воды,* 
Дабраславiце Госпада ўсе сiлы. 
Дабраславiце Госпада сонца i месяц,* 
Дабраславiце Госпада зоркi на небе. 
Дабраславiце Госпада дажджы i росы,* 
Дабраславiце Госпада ўсе нябесныя вiхуры. 
Дабраславiце Госпада агонь з жарам,* 
Дабраславiце Госпада спёка i холад. 
Дабраславiце Госпада iмгла i росы,* 
Дабраславiце Госпада мароз i сцюжы. 
Дабраславiце Госпада снег з лёдам,* 
Дабраславiце Госпада дзень з ноччу. 
Дабраславiце Госпада святло i цемра,* 
Дабраславiце Госпада маланкi i хмары. 
Няхай зямля дабраслаўляе Госпада,* 
Славiць Яго i ў вяках узвялiчвае. 
Дабраславiце Госпада горы i пагоркi,* 
Дабраславiце Госпада ўсе зямныя раслiны. 
Дабраславiце Госпада крынiцы, 
Дабраславiце Госпада моры i рэкi. 
Дабраславiце Госпада кiты i марскiя жывёлы,* 
Дабраславiце Госпада птушкi пад хмарамi. 
Дабраславiце Госпада дзiкiя жывёлы i свойскiя,* 
Дабраславiце Госпада сыны людзкiя. 
Дабраславi Госпада Iзраiль,* 
Хвалi Яго i ў вяках узвялiчвай. 
Дабраславiце Госпада святары Ягоныя,* 
Дабраславiце Госпада Ягоныя слугi. 
Дабраславiце Госпада душы i духi справядлiвых,* 
Дабраславiце Госпада святыя i пакорныя сэрцам. 
Дабраславiце Госпада Хананiй, Азары i Мiшаэль,* 
Слаўце Яго i ў вяках узвялiчвайце. 
Дабраславiм Айца i Сына, i Духа Святога,* 
Яго славiм i ў вяках узвялiчваем. 
Дабраслаўлёны Госпад пад нябёсамi,* 
Праслаўлены i ў вяках узвялiчаны. 

Антыфона: Тры юнакi ў вогненнай печы,* спяваючы ўсхвалялi Бога:* Даб-раслаўлёны Ты, Божа. Аллелюя. 

Антыфона: Няхай дзецi Царквы* радуюцца сваiм Валадаром. Аллелюя. 

Псальм   149 

Спявайце Госпаду новую песню,* 
Ягоная хвала ў святых сумоўi. 
Няхай радуецца Iзраiль сваiм Тварцом,* 
Сваiм Валадаром сыны Сыёну. 
Няхай iмя Яго славяць танцам,* 
На тымпане i арфе няхай Яму спяваюць. 
Бо Госпад народ свой любiць,* 
Узвялiчвае пакорных выратаваннем. 
Няхай святыя весяляцца ў славе,* 
Няхай спяваюць на сваiх бяседах. 
Няхай славяць Бога iх вусны,* 
У руках сваiх трымаючы меч двусечны, 
Каб помсцiць паганам,* 
Вымерваючы кару народам. 
Iх валадароў у кайданы закаваць,* 
У жалезныя ланцугi iх вяльможаў. 
Каб споўнiць вызначаны прысуд для iх.* 
Гэта хвала ўсiх святых Ягоных. 

Антыфона:Няхай дзецi Царквы* радуюцца сваiм Валадаром. 
Аллелюя. 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

Чытанне                                                                  Ап 7,10.12 

чытаньні па днях 

Збаўленне ў нашага Бога, седзячага на троне, i ў Ягняца. Дабраслаўленне i хвала, i мудрасць, i падзяка, i ўшанаванне, i моц, i сiла Богу нашаму на вякi вечныя. Амэн. 

Рэспансорый 

Хрысце, Сыне жывога Бога, змiлуйся над намi. 
Хрысце, Сыне жывога Бога, змiлуйся над намi. 
Ты сядзiш праваруч Айца. 
Змiлуйся над намi. 
Хвала Айцу i Сыну, i Духу Святому. 
Хрысце, Сыне жывога Бога, змiлуйся над намi. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 
 

Песня Захарыя                                                          Лк 1,68-79 

Дабраслаўлёны Госпад, Бог Iзраiля,* 
Бо народ свой наведаў i вызвалiў. 
Дараваў нам збаўленне* 
У доме слугi свайго Давiда. 
Як здаўна запаведваў* 
Вуснамi сваiх святых прарокаў, 
Што вызвалiць нас ад ворагаў* 
I ад прыгнёту ўсiх ненавiснiкаў нашых. 
Злiтуецца над нашымi бацькамi,* 
Успомнiўшы аб сваiм святым прымiрэннi. 
Прыпомнiць Ён клятву,* 
Якою кляўся Аўрааму, нашаму бацьку. 
Учынiць, што станем вольныя ад ворагаў нашых,* 
Служыць Яму будзем без трывогi, 
У пабожнасцi прад Iм i справядлiвасцi* 
Ва ўсе днi жыцця нашага. 
I, ты, дзiцятка, назавешся прарокам Усявышняга,+ 
Пайшоўшы прад Яго аблiччам,* 
Рыхтаваць Яму дарогу. 
Яго народу дапаможаш зразумець збаўленне,* 
У прабачэннi правiнаў. 
Дзякуючы мiласэрдзю нашага Бога,* 
З чым нас наведаў з вышыняў Усход Сонца, 
Праславiць тых, што жывуць у змроку i ценi смяротнай* 
Каб нашыя крокi крочылi па дарозе супакою. 

Прашэннi 
 
Звернемся да Хрыста, нашага дня i Сонца, асвячаючага ўсё чалавецтва i не спазнаўшага заходу: 

У першы i трэцi тыдзень: 

Госпадзе, Ты нам жыццём i збаўленнем. 

У другi i чацвёрты тыдзень: 

Хрысце, Валадар хвалы, будзь нашай весялосцю. 

Тварэц сусветаў, Табе прысвячаем пачынаннi гэтага дня, 
- успамiнаючы Тваё ўваскрашэнне. 
Няхай Дух Твой навучыць нас выконваць Тваю волю, 
- i Твая мудрасць няхай кiруе намi сёння i заўсёды. 
Дазволь нам з глыбокаю вераю ўдзельнiчаць у супольнасцi Твайго народу, 
- узмацнiўшыся Тваiм Словам i Целам. 
З усяго сэрца славiм мы Цябе, Госпадзе, 
- за Тваю нязмерную дабрачыннасць. 

Ойча наш 
 
Малiтва 

На завяршэнне матуцiны 

Няхай нас Бог дабраслаўляе, баронiць ад усялякага зла i давядзе да жыцця вечнага. Амэн. 

"вярнуцца" 
Чытаннi для матуцiны 

Першы тыдзень. 
Нядзеля                                      Ап 7,10.12 
Панядзелак                                2 Тэс 3,10б-13 
Аўторак                                     Рым 13,11б.12-13а 
Серада                                       Тоб 4,15а.16а.18а.19а 
          Чым брыдзiшся, не рабi таго iншым. Дзялiся тваiм хлебам з галодным, а вопратку сваю пазычай бедным. Шукай рады ў мудрага. У кожным часе праслаўляй Госпада Бога i прасi Яго, каб твае дарогi былi простымi, i каб споўнiлiся ўсе твае замеры i жаданнi. 

Чацвер                                      Iс 66,1-2 
          Так кажа Госпад: нябёсы - мой трон, а зямля падножжам маiх стоп. Якi ж дом зможаце для мяне збудаваць i якое месца даць мне для жытла? Мая рука ўсё гэта сатварыла i мне належыць усё - кажа Госпад. Але Я гляджу на тога, хто бедны i ўцiсканы духам, хто з бояззю ўшаноўвае маё слова. 

Пятнiца                                    Эф 4,29-32 
Субота                                     2П 1,10-11 

Другi тыдзень. 
Нядзеля                             Ез 36,25-27 
          Пакраплю вас чыстаю вадою, каб былi ачышчанымi i вызвалю вас з усялякага бруду,ад усiх вашых божкаў. Дам вам новае сэрца i новага духа ўдыхну ў вас, адбяру вам каменнае сэрца, а дам вам сэрца з цела. Духа майго хачу ўдыхнуць у вас i ўчынiць, каб былi паводле маiх наказаў i за-хоўвалi загады, паводле iх чынячы. 

Панядзелак                         Ерх 15,16 
Колькi разіў атрымлiваў Тваё слова, паглынаў яго, а Тваё слова ставала для мяне роскашу i весялосцю мойго сэрца. Бо iмя Тваё гучала па-над мною, Госпадзе, Бог Магуццяў. 
Аўторак                              1Тэс 5,4-5 
Серада                                Рым 8,35.37 
Чацвер                                Рым 14,17-19 
Пятнiца                               Эф 2,13-16 
Субота                                Рым 12,14-16а 

Трэцi тыдзень. 
Нядзеля                              Эз 37,12б-14 
Так кажа Госпад Бог: адчыняю вашыя грабы i дастаю вас з грабоў, народ мой, i вяду вас у краiну Iзраiль, даведаецеся, што Я Госпад, калi адчыню вашыя грабы i вас з грабоў дастану, народ мой. Адару вас духам, каб ажылi, павяду вас у вашую краiну, даведаецеся, што Я, Госпад, гэта сказаў i выка-наю - кажа Госпад Бог. 

Панядзелак                         Як 2,12-13 
Аўторак                              1Ян 4,14-15 
Серада                                Гiоб 1,21;2,10б 
Голым выйшаў з улоння мацi ў голым туды вярнуся. Госпад даў i Госпад забраў. Так сталася, як падабаецца Госпаду. Няхай будзе дабраслаўлёнае iмя Госпада! Добрае атрымалi з рукi Бога, чаму не можам прыняць дрэнна-га? 

Чацвер                               1П 4,10-11 
Пятнiца                              2Кар 12,9б-10 
Субота                               Фл 2,14-15 

Чацвёрты тыдзень. 
Нядзеля                             2Цiм 2,8.11-13 
Панядзелак                       Юдт 8,25-26а.27 
Будзем дзякаваць нашаму Госпаду Богу, якi асвячае нас як нашых продкаў. Прыпомнiце ўсё, што Ён учынiў з Аўраамам, i як асвяцiў Iсаака, i што суст-рэла Якуба. Як выдаў iх Бог на выпрабаванне агнём, каб асвяцiць iх сэрцы, так i на нас не спаслаў кары, але для перасцярогi карае тых, якiя зблiжаюцца да Яго. 

Аўторак                           Iс 55,1 
Усе, хто смагне, прыйдзiце да вады, прыйдзiце, хоць не маеце грошай. Куп-ляйце i спажывайце, купляйце без грошай i без платы за вiно i малако. 

Серада                             Паўт 4,39-40а 
Даведайся сёння i паразважай у сваiм сэрцы,што Госпад ёсць Бог,а на небе высока i на зямлi нiска няма iншага. Сцеражы Яго права i загадаў, якiя я сёння раджу табе выконваць. 

ацвер                             Рым 8,18-21 
Пятнiца                            Гал 2,19б-20 
Субота                             2П 3,13-15а 

"вярнуцца" 
Малiтвы 

Звычайны акрэс 

Просiм Цябе, Божа, выканай з айцоўскай дабрынёю прагненнi народу, якi молiцца. Дай яму спазнаць неабходныя чыны i адары сiлай для спаўнення абавязкаў. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Усемагутны, вечны Божа, Ты кiруеш небам i зямлёю, выслухай ласкава просьбы свайго народу i адары наш час супакоем. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Госпадзе, наш Божа, учынi, каб мы Цябе хвалiлi з усёй душы i шчыра любiлi ўсiх людзей. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Усемагутны Божа, учынi, каб мы заўсёды разважаючы Тваю навуку, спаўнялi яе праз малiтву, слова i чын. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Адвэнт 

Усемагутны Божа, Ты нас просiш прыгатаваць дарогу для Хрыста, учынi ласкава, каб мы бяз стомы чакалi Нябеснага Лекара, Iсуса Хрыста. Якi з Табою жыве i валадарыць на вякi вечныя. Амэн. 

Божае Нараджэнне 

Пранiкнутыя новым бляскам Уцелаўлёнага Слова, просiм Цябе, Усемагутны Божа, учынi, каб нашыя справы адлюстроўвалi святло, якое праз веру яснее ў нашых душах. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Вялiкi Пост 

Божа, наш Збавiцель, дай нам ласку навяртання i адчынi нашыя душы на разуменне Тваiх загадаў, каб акрэс пакуты аднавiў нашыя сэрцы. Праз Хры-ста, Госпада нашага. Амэн. 

Вялiкдзень 

Усемагутны Божа, Ты - жыццё верных, хвала пакорных i шчасце справяд-лiвых, выслухай нашы прашэннi i адары нас абяцанай ласкай. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Аб найсвяцейшай Дзеве Марыi 

Просiм Цябе, Госпадзе Божа, дазволь нам, слугам Тваiм, цешыцца трыва-лым здароўем душы i цела, i праз слаўнае заступнiцтва Найсвяцейшай заўсёды Дзевы Марыi, май ласку вызвалiць нас ад цяперашняга смутку i абдараваць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

Нешпар 

Божа, да мяне з дапамогаю скiруйся, 
Госпадзе, паспяшы мне на ратунак. 
Хвала Айцу i Сыну, i Духу Святому, 
Як было спрадвеку, цяпер i заўсёды i на вякi вечныя. Амэн. Аллелюя. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 
 

Гiмн. 
Святла крынiца i Пачатак свету, 
Святло, наш Божа, чуючы маленнi, 
Рассеяў ззяннем усiх правiнаў цемру - 
Нас асвятляеш. 

Час надыходзiць, каб пакiнуць працу, 
Ты нам ласкава супакой даруеш. 
Цябе з падзякай i ўшанаваннем 
Мы ўсхваляем. 

Сонца заходзiць. Змрок зямлю ахутаў. 
Ты нас бы сонцам асвячаеш ноччу, 
Анёлаў хоры грэючы ў нябёсах 
Адбляскам дзiўным. 

Праз дзень паспелi мы папоўнiць злобу. 
Прабач ласкава, мiласэрдны Божа; 
Выбелi сэрцы i няхай яснеюць 
Згубай для цемры. 

Хвалу ўсклiкаем для Айца i Сына, 
Хвала i Духу, Светачу Святому - 
Велiч i слава, моц i панаванне 
Спрадвечна Богу. Амэн. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

Псальмодыя. 

Антыфона: Моц Госпада навокал ад Сыёну,* валадарыць у вяках. Аллелюя. 

Псальм 110,1-5.7 

Сказаў Госпад Госпаду майму:* 
Сядзi праваруч Мяне - 
Аж учыню ворагаў Тваiх* 
Падножжам Тваiх стоп. 
Моц Госпада навокал ад Сыёну,* 
Пануй сярод няверных. 
Табе панаванне ў дзень Твайго трыумфу+ 
У зяннi святасцi,* 
Спарадзiў Цябе з улоння заранiцы, бы росы. 
Госпад прысягнуўшы клятвы не адменiць:* 
"Ты - святар на вякi па прыкладу Мэльхiзэдэка". 
Праваруч Цябе Госпад,* 
Знiшчыць пануючых у дзень свайго гневу. 
На дарозе будзе пiць з крынiцы,* 
Узнясе свой голаў. 

Антыфона: Моц Госпада навокал ад Сыёну,* валадарыць у вяках. Аллелюя. 

Антыфона: Прад аблiччам Госпада* дрыжы, зямля. Аллелюя. 

Псальм 114 

Калi Iзраiль выходзiў з Егiпту,* 
З чужога народу Якуба род, 
Святыняй яму стаўся Юда,* 
Iзраiль яго валадарствам. 
Убачыла гэта мора i разышлося,* 
Ярдан змянiў свой напрамак, 
Горы скакалi як авечкi,* 
Пагоркi нiбы ягняткi. 
Што з табою, мора, што разыходзiшся,* 
Чаму, Ярдане, змяняеш свой напрамак ? 
Горы, чаму скачаце як авечкi,* 
Нiбы ягняткi, пагоркi ? 
Прад аблiччам Госпада дрыжы, зямля,* 
Прад аблiччам якубавага Бога, 
Якi скалу змянiў на возера,* 
Камень на крынiцу. 

Антыфона: Прад аблiччам Госпада* дрыжы, зямля. Аллелюя. 

Антыфона: Заўладарыў Госпад,* Бог Усемагутны. Аллелюя. 

Песня  Ап 19,1-7 

Аллелюя. 
Збаўленне i хвала, i пашана i моц Госпаду нашаму,* 
Бо праўдзiвыя i справядлiвыя Яго прысуды. 
Аллелюя. 
Слаўце Бога нашага ўсе Ягоныя слугi,* 
З бояззю праслаўляй малы i вялiкi. 
Аллелюя. 
Заўладарыў Госпад,Бог Усемагутны - 
Узрадуемся, узвесялiмся i Яго праславiм. 
Аллелюя. 
Ягняца надышоў час жанiдзьбы-* 
I Яго Малжонка сябе прыгатавала. 

Антыфона: Заўладарыў Госпад,* Бог Усемагутны. Аллелюя. 

У Вялiкапостным часе: 

Песня  1П 2,21-24 

Хрыстос цярпеў за нас i пакiнуў нам прыклад,* 
Каб мы iшлi Яго следам. 
Ён не папоўнiў граху,* 
I не было маны на Яго вуснах. 
Будучы зняважаным, Ён не помсцiў,+ 
Церпячы не пагражаў,* 
Але ўзнёс усё гэта да Суддзi Справядлiвага. 
Ён узнёс нашыя правiны* 
У сваiм целе ўзнёс на дрэва, 
Каб мы пазбавiўшыся грахоў, жылi па праўдзе.* 
У Яго ранах знайшлi аздараўленне. 
 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

Чытанне 

Рэспансорый 

Дабраслаўлёны Ты, Госпадзе, на нябёсах. 
Дабраслаўлёны Ты, Госпадзе, на нябёсах. 
Табе ўшанаванне i хвала ў вяках. 
На нябёсах. 
Хвала Айцу i Сыну, i Духу Святому. 
Дабраслаўлёны Ты, Госпадзе, на нябёсах. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 
Песня Багародзiцы                                                   Лк 1,46-55 

Узвялiчвае душа мая Госпада;* 
I весялiцца дух мой у Богу, маiм збаўленнi, 
Бо ўзглянуў на пакору сваёй служабнiцы -* 
Адгэтуль багаславiць мяне будуць усе пакаленнi. 
Узвялiчыў мяне Усемагутны,* 
I iмя Яго святое. 
З роду ў род Яго мiласэрдзе,* 
Для тых, хто Яго з бояззю шануе. 
Аказаў моц свайго пляча,* 
Рассыпаў высакамерных задумамi iх сэрцаў. 
Пануючых  звергнуў з трону -* 
Узвялiчыў пакорных. 
Галодных насыцiў дабром,* 
А багатых без нiчога адправiў. 
Успрыняў Iзраiля, слугу свайго,* 
Помнячы сваё мiласэрдзе. 
Як сказана Айцам нашым,* 
Аўрааму i нашчадкам яго спрадвеку. 

Прашэннi 

Узнясём да Госпада, Адзiнага ў Святой Троiцы, нашае ўсхваленне i пра-шэннi. 

У першы i трэцi  тыдзень: 

Дапамажы, Госпадзе, Твайму народу. 

У другi i чацвёрты тыдзень: 

Памятай, Госпадзе, аб Тваiм народзе. 

Бажа, велiчны i лiтасцiвы, узмацнi Тваю справядлiвасць на зямлi, 
- i народ Твой убачыць час братэрства i супакою. 
Няхай Тваё Валадарства прыйдзе ўсiм народам, 
- i ўсе народы будуць збаўленыя. 
Дай нашым сем'ям жыць па Тваёй волi ў святой згодзе, 
- i быць праз гэта адлюстраваннем Тваёй адзiнасцi любовi ў Слове i ў Духу. 
Узнагародзь тых, хто робiць дабро, 
- абдары iх вечным жыццём. 
З дабрынёю ўзглянь на загiнуўшых  па прычыне вайны, голаду, насiлля, 
- прымi ўсiх у вечны супакой. 

Ойча наш 

Малiтва 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

На завяршэнне нешпара 

Няхай нас Бог дабраслаўляе, баронiць ад усялякага зла i давядзе да жыцця вечнага. Амэн. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 
Чытаннi для нешпара 

Першы тыдзень. 
Нядзеля                          2Кар 1,3-4 
Панядзелак                     Кал 1,9-11 
Аўторак                          1Ян 3,1-2 
Серада                            Як 1,22.25 
Чацвер                            1П 1,6-9 
Пятнiца                           Рым 15,1-3 

Другi тыдзень. 
Нядзеля                          2Тас 2,13-14 
Панядзелак                    1Тас 2,13 
Аўторак                         1Кар 12,12-13 
Серада                           1П 5,5-7 
Чацвер                           1П 1,22-23 
Пятнiца                          Эф 2,13-16 

Трэцi тыдзень. 
Нядзеля                         1П 1,3-5 
Панядзелак                   Як 4,11-12 
Аўторак                        Рым 12,9-12 
Серада                          Эф 3,20-21 
Чацвер                          1П 3,8-9 
Пятнiца                         Рым 3,21-22а 

Чацвёрты тыдзень. 
Нядзеля                              Жыд 12,22-24 
Панядзелак                        1Тэс 3,12-13 
Аўторак                              Кал 3,16 
Серада                                Кал 3,17 
Чацвер                                Кал 1,23 
Пятнiца                               Рым 8,1-2 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 
Малiтвы. 

Звычайны акрэс 

Госпадзе, наш Божа, учынi, каб мы Цябе хвалiлi з усёй душы i шчыра любiлi ўсiх людзей. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Усемагутны Божа, учынi, каб мы заўсёды разважаючы Тваю навуку, спаўнялi яе праз малiтву, слова i чын. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Адвэнт 

Усемагутны Божа, Ты нас просiш прыгатаваць дарогу для Хрыста, учынi ласкава, каб мы бяз стомы чакалi Нябеснага Лекара, Iсуса Хрыста. Якi з Табою жыве i валадарыць на вякi вечныя. Амэн. 

Божае Нараджэнне 

Пранiкнутыя новым бляскам Уцелаўлёнага Слова, просiм Цябе, Усемагутны Божа, учынi, каб нашыя справы адлюстроўвалi святло, якое праз веру яснее ў нашых душах. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 
 

Вялiкi Пост 

Божа, наш Збавiцель, дай нам ласку навяртання i адчынi нашыя душы на разуменне Тваiх загадаў, каб акрэс пакуты аднавiў нашыя сэрцы. Праз Хры-ста, Госпада нашага. Амэн. 

Вялiкдзень 

Усемагутны Божа, Ты - жыццё верных, хвала пакорных i шчасце справяд-лiвых, выслухай нашы прашэннi i адары нас абяцанай ласкай. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

Аб найсвяцейшай Дзеве Марыi 

Просiм Цябе, Госпадзе Божа, дазволь нам, слугам Тваiм, цешыцца трыва-лым здароўем душы i цела, i праз слаўнае заступнiцтва Найсвяцейшай заўсёды Дзевы Марыi, май ласку вызвалiць нас ад цяперашняга смутку i абдараваць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 
Камплета 

Божа, да мяне з дапамогаю скiруйся, 
Госпадзе, паспяшы мне на ратунак. 
Хвала Айцу i Сыну, i Духу Святому, 
Як было спрадвеку, цяпер i заўсёды i на вякi вечныя. Амэн. Аллелюя. 

Рахунак сумлення 

Спавядаюся Богу Усемагутнаму i вам браты i сёстры, што зграшыў я вельмi думкаю, словам, учынкам i занядбаннем: мая вiна, мая вiна, мая вельмi вялiкая вiна. Таму прашу Найсвяцейшую Марыю, заўсёды Дзеву, усiх Анё-лаў i Святых i вас браты i сёстры, памалiцца за мяне да Госпада Бога наша-га. 
Альбо: 
Змiлуйся над намi, Госпадзе, 
Бо мы супраць Цябе зграшылi. 
Акажы нам, Госпадзе, сваё Мiласэрдзе 
I дай нам сваё збаўленне. 

Няхай змiлуецца над намi Бог Усемагутны i адпусцiўшы нам грахi, давядзе нас да жыцця вечнага. Амэн. 
 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 
Гiмн 

Як толькi надыходзiць змрок, 
Свайго Стварыцеля прасi, 
Каб нас апекай ахiнуў 
I ў дабрынi сваёй сцярог. 

З Табой няхай i сэрцы ў сне 
Трываюць верна ў лучнасцi, 
Табе хвалу ўсклiкаючы 
Няхай абудзяцца ад сну. 

Здароўем целы адары, 
Гарлiвым хай жа будзе дух, 
Начную цемру разганi 
Святлом параннiх прамянёў. 

Усемагутны, учынi 
Праз Адкупiцеля Хрыста, 
З Табой Якi ў адзiнасцi. 
I з Духам праз вякi Святы. Амэн. 

Псальмодыя з дня з чытаннем 

Кароткi рэспансорый 

У рукi Твае, Госпадзе, давяраю майго духа. 
У рукi Твае, Госпадзе, давяраю майго духа. 
Збавiў нас Бог Справядлiвы. Давяраю майго духа. 
Хвала Айцу i Сыну, i Духу Святому. 
У рукi Твае, Госпадзе, давяраю майго духа. 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 
Антыфона да песнi Сiмяона: Сцеражы нас, Госпадзе, калi чуваем,* у часе сну будзь абаронай,* каб мы трывалi з Хрыстом i адпачывалi ў супакоi. 

Песня Сiмяона                                                        Лк 2,29-32 

Цяпер дазволь адыйсцi для слугi Твайго, Госпадзе, 
Згодна Твайму слову ў супакоi. 
Бо мае вочы ўбачылi Тваё збаўленне, 
Якое Ты прыгатаваў для ўсiх народаў: 
Святло для навяртання язычнiкаў 
I хвалу Твайго народа Iзраiля. 

Антыфона да песнi Сiмяона: Сцеражы нас, Госпадзе, калi чуваем,* у часе сну будзь абаронай,* каб мы трывалi з Хрыстом i адпачывалi ў супакоi. 

Малiтва з дня 

Заканчэнне 

Ноч спакойную i шчаслiвую смерць няхай нам дасць Бог Усемагутны, Айцец i Сын, i Дух Святы. Амэн. 
нашага. Амэн. 
 
 
 
 
 
 
 

"вярнуцца" 

Субота 

Антыфона: Змiлуйся, Госпадзе,* i пачуй маю малi 

Псальм 4 

Пачуй мяне, калi я клiчу,* 
Божа маёй праўды. 
У цеснаце Ты даваў мне прастору*, 
Змiлуйся i пачуй маю малiтву. 
Сыны людзкiя,+ 
Дакуль годнасць мая будзе зневажацца?* 
Дакуль будзеце любiць марнасць i шукаць няпраўды? 
Ведайце, што Госпад адзначыў свайго святога,* 
Госпад Бог чуе, калi ён да Яго ўсклiкае. 
Калi вы загневалiся, то не грашыце,* 
Разважце ў сэрцы вашым i суцешцеся. 
Прынясiце ахвяру праўды,* 
I давярайце Госпаду. 
Многiя кажуць, хто нам шчасце пакажа?* 
Асвяцi нас святлом Твайго аблiчча, Госпадзе. 
Ты сэрцы напаўняеш радасцю,* 
Больш, чым у раскошы i ў шчодры час вiна i хлеба. 
У супакоi я спачываю,+ 
Бо Ты, Госпадзе, адзiны* 
Даеш мне жыць у бяспецы. 

Антыфона: Змiлуйся, Госпадзе,* i пачуй маю малiтву. 

Антыфона: Сярод начы* дабраславiце Госпада. 

Псальм 134 

Дабраславiце Госпада ўсе Ягоныя слугi,* 
Стоячыя ноччу ў Ягоным доме. 
Узнясiце да свяцiлiшча вашыя рукi* 
I дабраславiце Госпада. 
Як цябе дабраслаўляе Госпад з Сыёну, 
Творца нябёсаў i сушы. 

Антыфона: Сярод начы* дабраславiце Госпада. 

Чытанне                                                                     Паўт 6,4-7 

Слухай, Iзраiль, Госпад, Бог наш - Госпад адзiны. Любi Госпада, Богавайго ўсёю душою тваёю i з усiх сiл тваiх. I няхай будуць гэтыя словы, якiя я табе запаведваю сёння, у тваiм сэрцы. Абудзi iх у нашчатках тваiх i кажы аб iх седзячы ў тваiм доме i iдучы дарогаю, i лягаючы, i ўставаючы. 

Малiтва 

Наведай нас, Госпадзе, гэтай ноччу, каб ранкам абудзiўшыся, узрадавалiся цудам Хрыстовага Уваскрашэння. Якi жывеш i валадарыш на вякi вечныя. Амэн. 

"вярнуцца" 

Нядзеля 

Антыфона: Сваiмi крыламi цябе Госпад акрые,* не спужаешся цемры ночы. 

Псальм 91 

Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага,* 
Прад аблiччам Усемагутнага прабывае, 
Кажа Госпаду: Госпадзе, Ты мая моц i прыстанак,* 
У Табе мая надзея. 
Госпад вызвалiць яго з сеткаў паляўнiчых,* 
Захавае ад згубнага слова. 
Акрые цябе сваiмi крыламi,+ 
А сховiшча тваё пад iмi,* 
Ягоная адданасць табе, як шчыт i панцыр. 
Не спужаешся цемры ночы,* 
Стралы, што ляцiць а поўдзень. 
Згубы, што ў мроку крадзецца,* 
Змору, што днём знiшчае. 
Упадзе,Госпадзе, прад Табою тысяча,+ 
Дзесяць тысяч па Тваёй правiцы,* 
А Цябе гэта не спаткае. 
Толькi вочы Твае спаглядаюць,* 
У вымярэннi грэшным караў. 
Госпад тваiм прытулкам,* 
Абаронцам табе Найвышэйшы. 
Не спасцiгне цябе нядоля,* 
Не спазнаць жытлу твайму кары 
Бо анёлам сваiм загадае* 
Сцерагчы цябе на ўсiх тваiх дарогах. 
Уздымуць цябе на рукi,* 
Каб нагi не паранiў аб камень. 
На вужа i змяю ступаць будзеш,* 
Растопчаш iльва i дракона. 
" Мне прыхiльнага Я збаўлю,* 
Узвялiчу, бо iмя маё ведае. 
Мяне паклiча - Я яму адгукнуся,* 
Буду з iм у скрусе, дам прытулак i ўзвялiчу. 
Адару яго даўгалеццем,* 
Дам яму збаўленне". 

Антыфона: Сваiмi крыламi цябе Госпад акрые,* не спужаешся цемры ночы. 

Чытанне                                                                       Ап 22,4-5 

Убачаць аблiчча Госпада i iмя Яго на iх чолах i ночы болей не будзе, i не будзе патрэбна святла лямпы i святла сонца; Госпад Бог iх асвятляе i вала-дарыць на вякi вечныя. 

Малiтва 
Усемагутны Божа, ушанавалi сёння таямнiцу Хрыстовага Уваскрашэння, пакорна Цябе просiм, каб ахiнуў нас супакоем i мы спачывалi ў бяспецы ад усялякага зла, з радасцю абудзiлiся, каб зноў Цябе праслаъляць. Праз Хры-ста, Госпада нашага. Амэн. 

"вярнуцца" 

Панядзелак 

Антыфона: Ты, Госпадзе Божа *- Бог ласкавы i мiласэрдны. 

Псальм 86 

Нахiлi, Госпадзе, вуха, пачуй мяне,* 
Бо я слабы i ўбогi. 
Захавай душу маю, бо прад Табой скарыўся,* 
Збаў Твайго слугу, бо Табе давяраю. 
Змiлуйся, Госпадзе,* 
Бо кожнага дня да Цябе ўсклiкаю. 
Развесялi душу слугi Твайго,* 
Бо яе да Цябе ўзношу, Госпадзе. 
Ты, Госпадзе, добры i ласкавы,* 
Лiтуешся над тымi, хто да Цябе звяртаецца. 
Пачуй, Госпадзе, маю малiтву,* 
I задавалi голасу маёй просьбы. 
У дзень няўзгоды да Цябе ўсклiкаю,* 
Бо Ты мяне пачуеш. 
Няма сярод Богоў Табе роўнага,* 
I не дараўнаць Тваiх спраў да iншых. 
Усе народы створаныя Табою прыдуць,* 
I ўпаўшы прад Табою, Тваё iмя ўсхваляць будуць. 
Бо Ты вялiкi i творыш цуды,* 
Ты - Бог адзiны. 
Скiруй мяне, Божа, на Твае дарогi,+ 
Каб жыў па Тваёй справядлiвасцi,* 
Дай майму сэрцу Твайго iмя боязь. 
Усхваляю Цябе, Госпадзе мой i Божа,* 
З усяго сэрца iмя Тваё ў вяках узвялiчваю. 
Бо Ты - мiласэрдны,* 
Выбавiў душу маю з адхланi. 
Бажа, гордыя супраць мяне паўсталi,+ 
Натоўп няверных, каб душу знiшчыць* 
На Цябе не зважаючы. 
Ты, Божа, мiласэрдны i ласкавы,* 
Не спяшыш гневацца, але справядлiвы. 
Змiлуйся i адары слугу Твайго сiлай,* 
Ацалi сына сваёй служабнiцы. 
Дай знак Тваёй ласкавасцi,+ 
Каб засаромiць ненавiснiкаў,* 
Бо Ты, Госпадзе, мая дапамога i суцяшэнне. 

Антыфона: Ты, Госпадзе Божа *- Бог ласкавы i мiласэрдны. 

Чытанне                                                                    1Тэс 5,9-10 

Бог нас прызначыў для асягнення збаўлення праз нашага Госпада Iсуса Хрыста, памёршага за нас, каб цi жывыя, цi памёршыя, разам з Iм жылi. 

Малiтва 

Усемагутны Божа, дай нам пакрапляючага спачынку i ўчынi, каб зерне сён-няшняй працы прынеслi плёны ў вечнасцi. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

"вярнуцца" 

Аўторак 

Антыфона: Госпадзе, не хавай ад мяне Твайго аблiчча,* бо Табе давяраю. 

Псальм 143,1-11 

Пачуй, Госпадзе, маю малiтву,+ 
З вернасцi Тваёй прымi маю просьбу,* 
Выслухай мяне па Тваёй справядлiвасцi. 
Не зважай на Твайго слугi думкi,* 
Бо нiхто з жывых не апраўдаецца прад Табою. 
Праследуе мяне вораг,+ 
Маё жыццё пад яго нагою,* 
Бы памёрлых змрокам мяне ахiнае. 
Дух мой млее,* 
Замiрае сэрца. 
Днi мiнулыя ўспамiнаю разважаючы аб Тваiх справах,* 
Раздумваючы аб працы Тваiх рук. 
Да Цябе ўзношу рукi, * 
Як сухая зямля душа мая Цябе прагне. 
Выслухай мяне, Госпадзе,* 
Бо дух мой марнее. 
Не хавай ад мяне Твайго аблiчча,* 
Каб не быў я падобным да памiраючых. 
Ад заранiцы дай мне спазнаць тваю ласку,* 
Бо Табе давяраю. 
Пакажы сцежку па якой маю крочыць,* 
Да Цябе маю душу ўзношу. 
Вызвалi мяне, Госпадзе, ад маiх ворагаў,* 
Бо Ты - мой прытулак. 
Навучы мяне спаўняць Тваю волю,* 
Ты - мой Бог. 
Няхай Твой дух мною кiруе,* 
Вядзе па бяспечнай раўнiне. 
Праз iмя Тваё даруй мне жыццё, Госпадзе,* 
Па Тваёй справядлiвасцi выбавi мяне з няволi. 

Антыфона: Госпадзе, не хавай ад мяне Твайго аблiчча,* бо Табе давяраю. 

Чытанне                                                                         1П 5,8-9 

Будзьце цвярозымi, чувайце. Вораг ваш д'ябал, як леў рыклiвы кружыць, шукаючы каго загубiць. Моцныя вераю супрацiўляйцеся яму. 

Малiтва 

Просiм Цябе, Божа, напоўнi гэтую ноч сваiм святлом i ўчынi, каб заснулi ў супакоi, а ранкам абудзiлiся ў iмя Тваё ў бляску новага дня. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

"вярнуцца" 

Серада 

Антыфона: Божа, будзь маiм ратункам* i ацаляючым сховiшчам. 

Псальм  31,2-6 

Табе, Госпадзе, давяраю праз вякi не адцураюся,* 
Збаў мяне па сваёй справядлiвасцi. 
Нахiлi Тваё вуха,* 
Паспяшы з ацаленнем. 
Будзь для мяне скалою ратунку,* 
Сховiшчам i прыстанкам. 
Ты скала мая i агароджа,* 
Паводле волi Тваёй кiруй i вядзi мяне. 
Вызвалi з паляўнiчай сеткi,* 
Хто ж як не Ты, мой ратунак? 
У рукi Твае давяраю майго духа,* 
Ты, Госпадзе Божа верны - маё збаўленне. 

Антыфона: Божа, будзь маiм ратункам* i ацаляючым сховiшчам. 

Антыфона: З усяго сэрца* да Цябе ўсклiкаю, Госпадзе. 

Псальм 130 

З усяго сэрца да Цябе ўсклiкаю, Госпадзе, 
Госпадзе, выслухай мяне. 
Нахiлi сваё вуха,* 
Пачуй маю просьбу. 
Калi ты, Госпадзе, не прабачыш грахоў нашых,* 
То хто ж устаiць прад Табою. 
Але Ты прабачаеш,* 
Каб Табе служылi з ушанаваннем. 
Давяраю Госпаду, душа мая яго мове давярае,* 
Душа мая чакае Госпада. 
Госпад ласкавы,* 
Кожнаму прыгатаваў збаўленне. 
Iзраiль Ён збавiў,* 
З усiх грахоў ягоных. 

Антыфона: З усяго сэрца* да Цябе ўсклiкаю, Госпадзе. 

Чытанне                                                                     Эф 4,26-27 

Не грашыце, няхай над вашым гневам не заходзiць сонца. Не давайце мес-ца д'яблу. 

Малiтва 

Госпадзе Iсусе Хрысце, цiхi i пакорны, спадчына Твая для тых,хто крочыць за Табою - салодкая, а цяжар лёгкi. Прымi нашыя намаганнi, нашую сён-няшнюю працу i аднавi нам сiлы праз адпачынак, каб лепей маглi Табе слу-жыць. Якi жывеш i валадарыш на вякi вечныя. Амэн. 

"вярнуцца" 

Чацвер 

Антыфона: Маё цела* будзе спачываць у бяспецы. 

Псальм 16 

Захавай мяне, Госпадзе, бо Табе давяраю,* 
Кажу:"Ты - Госпад мой, што больш добрае?" 
Узбудзiў Ты павагу,* 
Да Святых Тваёй краiны. 
Усе прыхiльнiкi багоў шматлiкiх,* 
Ня сябе пакуты спасылаюць. 
Не хачу для iх пралiць крывi ў ахвяры,* 
Не вымавяць iмён iх мае вусны. 
Госпад мне спадчынай i прызначэннем,* 
Гэта Ён кiруе маiм лёсам. 
Адзначыў шчодра для мяне межы,* 
Мiлая для мяне гэтая маёмасць. 
Дабраслаўляю Госпада, якi даў мне розум,* 
Аб гэтым сэрца кажа нават ноччу. 
Заўсёды маю Госпада прад вачыма,* 
Ён па маёй правiцы, я не пахiснуся. 
Радуецца душа мая i сэрца,* 
Маё цела будзе спачываць у бяспецы. 
У адхланi не пакiне маёй душы,* 
Я не ўбачу тлення. 
Жыцця дарогу мне пакажа,+ 
Поўню радасцi з Госпадам,* 
Шчасце ў вяках па Яго правiцы. 

Антыфона: Маё цела* будзе спачываць у бяспецы. 

Чытанне                                                                                 1Тэс 5,23 

Сам Бог супакою няхай цалкам вас асвецiць, каб не парушаны ваш дух, душа i цела без заганы захавалiся да прыйсця нашага Госпада Iсуса Хры-ста. 

Малiтва 

Госпадзе наш Божа, дай нам спакойны сон i адавi сiлы, вычарпаныя ў сён-няшняй працы, каб праз Цябе ўзмоцненыя, мы служылi Табе целам i ду-шою. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амэн. 

"вярнуцца" 

Пятнiца 

Антыфона: Клiчу майго Госпада* днём i ноччу. 

Псальм 88 

Госпадзе мой Божа, клiчу Цябе днём,* 
Жалюся прад Табою ноччу. 
Няхай мая малiтва ўзыдзе прад Табою,* 
Нахiлi сваё вуха i пачуй мяне. 
Насычаецца душа мая няшчасцем,* 
Жыццё iдзе да адхланi. 
Залiчаны я да памiраючых,* 
Стаўся я бяз сiлы. 
Сярод памёршых знайшлi мне месца, 
Сярод пазбаўленых Тваёй апекi. 
Адсунуў Ты мяне да адхланi,* 
У цемру i бяздонне. 
вой гнеў мяне сцiскае,* 
Ахiнулi мяне яго хвалi. 
Агiдным учынiў мяне для маiх знаёмых,* 
Апынуўся я ў вязнiцы бяз выйсця. 
Мае вочы паслаблi ад няшчасця,+ 
Кожнага дня клiчу майго Госпада.* 
Рукi да Яго ўзношу. 
Цi зробiш цуд памёршым,* 
Цi ўваскрасiш каб цябе хвалiлi? 
Цi ў магiлах абвешчана булдзе Твая ласка,* 
А праўда Твая ў месцах тлення? 
Цi Твае цуды спазнаюць у цемры,* 
А праўду ў далiне забыцця. 
Я клiчу Цябе, Госпадзе,* 
Няхай на ранку гэты клiч Цябе сустрэне. 
Чаму адпiхваеш мяне, Госпадзе,* 
I свой твар ад мяне хаваеш? 
Я змарыўся, бо з маленства шчасця не маю,* 
Зломаны Тваiмi пагрозамi, 
Акружылi мяне, як водныя хвалi* 
I топяць мяне праз хвiлiну. 
Аддалiў ад мяне сяброў i знаёмых,* 
Прабываю я ў мроi. 

Антыфона: Клiчу майго Госпада* днём i ноччу. 

Чытанне                                                                          Яр 14,9 

Ты сярод нас, Госпадзе, а iмя Тваё абвешчанае прад намi, не пакiнь нас, Госпадзе наш Божа. 

Малiтва 

Усемагутны Божа, Твой адзiнародны Сын памёр i быў пахаваны, дапамажы нам стаць падобнымi да Яго, каб маглi разам з Iм паўстаць да новага жыц-ця. Якi жывеш i валадарыш на вякi вечныя. Амэн. 
 
 

Брэвярый складзены Яўгенам Бартніцкім
на аснове лацінскай версіі

  
 

Сокращенный бревиарий на белорусском языке