АГУЛЬНЫ КАТЭХІЗІС

Галоўныя праўды хрысціянскай веры
1. Ёсць адзін Бог.
2. Бог – Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
3. Бог – адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
4. Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля на-шага збаўлення.
5. Душа чалавека несмяротная.
6. Ласка Божая неабходная для збаўлення.

Сем святых сакрамэнтаў
1. Хрост. 2. Бежмаванне. 3. Эўхарыстыя. 4. Пакаянне і паяднанне. 5. Намашчэнне хворых. 6. Святарства. 7. Сужэнства.

Пяць умоваў сакрамэнту пакаяння (споведзі)
1. Рахунак сумлення;
2. Жаль за грахі;
3. Цвёрдае  пастанаўленне  выпра-віцца;
4. Шчырая споведзь;
5. Выкананне прызначанай пакуты (направа крыўды, учыненай Богу і бліж-няму).

Дзве запаведзі любові
(Мц 22, 37.39)
Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім.
Любі бліжняга твайго, як самога сябе.

Дзесяць Божых запаведзяў
(Зых 20, 2-17) 
Я – Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з до-му няволі.
1. Не май іншых багоў, апроч Мяне.
2. Не ўжывай імя Пана Бога дарэмна.
3. Памятай дзень святы святкаваць. 
4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
5. Не забівай.
6. Не чужалож.
7. Не крадзі.
8. Не сведчы фальшыва супраць бліж-няга твайго.
9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго.
10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
 

Пяць касцёльных запаведзяў
1. У нядзелю і святы з належнай пашанаю ўдзельнічаць у Святой Імшы. 
2. Прынамсі раз у год спавядацца. 
3. Прынамсі раз у год у часе Велікодным прымаць Святую Камунію.
4. Устаноўленыя Касцёлам святочныя дні святкаваць.
5. Захоўваць устаноўлены пост.
 

Сем галоўных грахоў
1. Пыха.
2. Хцівасць.
3. Зайздрасць.
4. Гнеў.
5. Распуста.
6. Неўмер-каванасць у ядзе і піцці.
7. Лянота.

Грахі супраць Духа Святога
1. Грашыць, празмерна спадзеючыся на Божую міласэрнасць.
2. Роспач альбо сумненне ў Божай ласцы.
3. Супраціўляцца спазнанай праў-дзе веры.
4. Зайздросціць бліжняму, які мае Божую ласку.
5. Закамянеласць у грахах.
6. Адкладваць пакаянне аж да смерці.

Грахі, якія наклікаюць Божую помсту 
1. Наўмыснае забойства.
2. Садомскі грэх.
3. Крыўда ўбогага, удавы і сіраты.
4. Затрымліванне належнай платы.

Грахі іншых па нашай віне
1. Загадваць грашыць.
2. Намаўляць да граху.
3. Дазваляць грашыць.
4. Раіць грашыць.
5. Хваліць грэх.
6. Замоўчваць грэх.
7. Не караць граху.
8. Дапамагаць грашыць.
9. Абараняць грэх.

Найважнейшыя хрысціянскія ўчынкі
1. Малітва. 2. Пост. 3. Міласціна.

Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга
1. Грэшнікаў настаўляць.
2. Вучыць тых, хто не ведае. 
3. Добра раіць.
4. Засмучаных суцяшаць.
5. Цярпліва зносіць знявагу.
6. Крыўду ахвотна дараваць.
7. Маліцца за жывых і памерлых.

Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга
1. Галодных накарміць.
2. Спрагненых напаіць.
3. Нагіх адзець.
4. Падарожных прыняць у дом.
5. Хворых адведаць.
6. Вязняў суцяшаць.
7. Памерлых пахаваць.

Боскія цноты
1. Вера. 2. Надзея. 3. Любоў.

Галоўныя цноты
1. Разважлівасць.
2. Справядлівасць.
3. Стрыманасць.
4. Мужнасць.

Апошні лёс чалавека
1. Смерць. 
2. Суд Божы. 
3. Неба альбо пекла.

Дары Духа Святога 
(Іс 11, 2-3)
1. Мудрасць.
2. Розум.
3. Рада.
4. Мужнасць.
5. Умеласць.
6. Пабожнасць.
7. Боязь Божая.

Плады Духа Святога
(гл. Гал 5, 22-23)
1. Любоў. 2. Радасць. 3. Супакой. 
4. Доўгацяр-плі-васць. 5. Спагадлівасць. 6. Міласэрнасць. 7. Велікадушнасць. 
8. Вернасць. 9. Лагоднасць. 10. Сціп-ласць. 11. Стрыманасць. 12. Чыстасць.

Евангельскія парады
1. Убогасць. 2. Чыстасць. 3. Паслухмянасць.

Восем благаславенняў 
(гл. Мц 5, 2-12)
1. Благаславёныя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
2.  Благаславёныя засмучаныя, бо суцешаныя будуць.
3. Благаславёныя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.
4. Благаславёныя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.
5. Благаславёныя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.
6. Благаславёныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
7. Благаславёныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.
8. Благаславёныя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Хрысціянскае прывітанне
Пахвалёны Езус Хрыстус!
   – Навекі вечныя. Амэн.
альбо:
Хвала Хрысту!
   – Хвала навекі.
 
 

Краткий Катехизис

Краткий Катехизис. на беларусском языке. (с) Царква, 2000.